Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ДАКУМЭНТЫ

Ліст да Мікалая Радзівіла Чорнага

Жэнева, 13 лютага 1555

Разумею добра, Яснавяльможны Князь, якім сьмелым крокам з майго боку, чалавека паспалітага з паходжаньня і амаль без прызнаньня ў сьвеце, зьяўляецца зварот у лісьце да асобы, якая пастаўлена, як Ваша Мосьць, на найвышэйшыя годнасьці. Спадзяюся аднак, што дзякуючы ня толькі Вашай ветлівасьці, але перш за ўсё Вашай багабойнасьці, ня будзе мне такі зварот забаронены, таму ня буду пра гэта ў доўгім уступе прасіць. І хоць мая пазіцыя ня вельмі значная, але калі праз Вашае пакланеньне Госпаду лічыце мяне адным са слугаў Хрыстовых, няхай будзе дазволена мне прыступіцца да Вашай Мосьці. Апроч таго, мая ўласная руплівасьць, якая ідзе разам з Вашым асьвечанымі прагненьнямі, перакананы, будзе прынятая і без дадатковых рэкамэндацый будзе мець у Вас дастатковую прыхільнасьць.

Маё прагненьне - каб Валадарства Хрыстова паўсюль разьвівалася, таму ў гэты момант Польшча з асаблівым неспакоем займае мае думкі. Бо ад моманту, калі чыстае вучэньне пачало асьвятляць гэты край, ужо адзін гэты добры пачатка узбудзіў ўва мне надзею і прагненьне хуткага разьвіцьця. Таму, калі б Ваша Мосьць мела права, зыходзячы адзіна з Вашай высокай пазіцыі, каб усталёўваць дзяржаву сапраўднай рэлігійнасьці, дык ужо адна гэтая акалічнасьць была б дастатковай, каб заахвочваць і натхняць Вашу Мосьць не зьневажаць Вашай высокай пазіцыі праз занядбаньне сваіх абавязкаў перад Госпадам. Калі аднак Ваша Мосьць так выразна схіляецца да абароны сапраўднай пабожнасьці, больш таго, калі Ваша Мосьць з гераічнай веліччу думкі засьведчыла, што гэтую абарону ўзяла на сябе сьвядома і выразна, гэтая Вашая адвага цалкам слушна ўмацоўвае маю ўдзячнасьць і рыхтуе грунт да яшчэ большага даверу да Вашай Мосьці. Такім чынам, не спыняюся на заахвочваньні, каб застаўся такім, якім ёсьць, але, каб нават змагаючыся з самім сабою, Ваша Мосьць імкнулася да найлепшай перамогі з магчымых. Маючы многія штодзённыя прыклады, якія Ваша Мосьць дасьвядчае, не сумняюся, што гэтую раду палічыць залішняй.

Без сумніву, Ваша Мосьць заўважаеш, што гэтая праца, каб усталяваць нябеснае панаваньне Бога на зямлі, ёсьць надзвычай цяжкай. Бачыш таксама, як шмат перашкодаў робіць шатан, каб яе ўскладніць, затрымаць, больш таго, якімі шматлікімі спосабамі, працуючы часам таемна, каб аслабіць, часам яўна, каб разваліць усё, што пачалося ў гэтым сьвятым будаўніцтве. Заўважаеш таксама, зь якой абыякавасьцю ставяцца да гэтай справы, якая мала што павінна займаць першае мейсца сярод нашых клопатаў, але павінна запаўняць час усялякіх нашых разважаньняў. Такая памылковая пазіцыя вынікае з перакананьня, якое супольнае амаль для ўсіх людзей, што цяжкасьці, зь якімі сутыкаемся ў служэньні Хрысту, цалкам непатрэбныя, і таму скіроўваюць яны сваю ўвагу да іншых заняткаў, зь якіх атрымліваюць карысьць і плату як нагароду за свае намаганьні.

Але падамай пра тое, Яснавяльможны Князь, што нічога Богу не заплаціш, чаго Ён ня можа і так атрымаць, як тое, што Яму належыць паводле справядлівасьці, і ня толькі таму, што вінны Яму за ўсё, што маеш, але таму, што Ён прывязаў цябе да Сябе тым мацней, чым больш цябе паставіў на высокім становішчы. Таксама таму, што не абяцае Ён паспалітай ўзнагароды, калі кажа: Бо Я ўшаную тых, якія Мяне шануюць. Такім чынам, каб Ён няспынна трымаў дом Ваш бясьпечным і трывалым, няхай Ваша Мосьць прыкладае ўсе намаганьні, каб пашыралася слава Ягонага Валадарства. І хоць я разумею, што Яго Каралеўская Міласьць хутчэй прыхільна ставіцца да добрай справы, аднак па гаротным стане рэчаў бачыш, што паводзіць ён сябе занадта няўпэўнена. Таму памятай, што Бог даверыў Вашай Мосьці такі абавязак, каб быць ня толькі таварышам і супрацоўнікам Яго Каралеўскай Міласьці, але таксама каб караля натхняць, а калі ёсьц патрэба - і апярэджваць. Бо думаю я, што ня будзе ён абражаны тым, што іншыя рупліва намагюцца да дасягненьня мэты, да якой і ён сам імкнецца.

Разьвітваюся, Яснавяльможны Князь, да якога маю ўшанаваньне, злучанае зь вялікай прыхільнасьцю. Няхай Госпад вядзе Вашу Мосьць Сваім Духам, падтрымлівае Сваёю моцай і без усякага недахопу доўга падтрымлівае Вашу годнасьць і пазіцыю.

Заўсёды адданы Вашай Мосьці
Жан Кальвін

Паводле www.calvin09.org
Пераклад А.Бокуна





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: