Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ ў перакладзе А.Бокуна (2016)

ПАСЛАНЬНЕ ДА ФІЛІПЯНАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА

Разьдзел 1

1. Павал і Цімафей, слу?гі Ісуса Хрыста, - усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, якія ў Філіпах, з епіскапамі і дыяканамі: 2. ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. 3. Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, 4. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, 5. за вашую супольнасьць у Эва?нгельлі ад першага дня аж да цяперашняга, 6. маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста, 7. як справядліва мне думаць адносна ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы як у путах маіх, так і ў абароне, і ў сьцьвярджэньні Эва?нгельля, вас, якія ўсе - удзельнікі са мною ў ласцы. 8. Бо Бог мне сьведка, як я прагну ўсіх вас сэрцам Ісуса Хрыста; 9. і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні, 10. каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы, 11. напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу і пахвалу? Божую. 12. Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной [сталася], выйшла больш на посьпех Эва?нгельля, 13. так што путы мае ў Хрысьце сталіся яўнымі ў-ва ўсёй прэторыі і ўсім іншым, 14. і многія з братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ больш адважыліся бяз страху гаварыць Слова. 15. Некаторыя, праўда, - з зайздрасьці і сваркі, а некаторыя - з упадабаньня абвяшчаюць Хрыста. 16. Тыя, што ў сварлівасьці, - прапаведуюць Хрыста ня чыста, мяркуючы павялічыць прыгнёт путаў маіх, 17. а тыя, што ў любові, - ведаючы, што дзеля абароны Эва?нгельля я пастаўлены. 18. Бо што з гэтага? Усякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос прапаведуецца, і я з гэтага радуюся і буду радавацца. 19. Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста, 20. паводле спадзяваньня і надзеі маёй, што я ні ў чым ня буду асаромлены, але з усёй адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, будзе ўзьвялічаны Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці то сьмерцю. 21. Бо для мяне жыцьцё - Хрыстос, і сьмерць - набытак. 22. А як жыцьцё ў целе [дае] плод маёй справе, ня ведаю, што і выбраць. 23. Бо цягне адно і другое. Ма?ю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, і гэта нашмат лепш, 24. а заставацца ў целе больш патрэбна дзеля вас. 25. І я напэўна ведаю, што застануся і затрымаюся з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці веры, 26. каб пахвала? вашая ў Хрысьце Ісусе памнажалася ў-ва мне, калі зноў прыйду да вас. 27. Толькі жыві?це дастойна Эва?нгельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эва?нгельскую 28. і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас - збаўленьня, і гэта ад Бога, 29. бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго, 30. маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне.

Разьдзел 2

1. Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, 2. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя, 3. нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы?, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе. 4. Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых. 5. Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе, 6. Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу, 7. але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі?, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек, 8. пані?зіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай. 9. Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя, 10. каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных 11. і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. 12. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, 13. бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. 14. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, 15. каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, 16. захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу? маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма? бег і не надарма? працаваў. 17. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. 18. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. 19. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. 20. Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся. 21. Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса. 22. А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эва?нгельля. 23. Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе. 24. Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду. 25. Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй, 26. бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужы?ў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную. 27. Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку. 28. Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны. 29. Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні, 30. бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу? [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.

Разьдзел 3

1. Нарэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам гэта для мяне ня цяжка, а для вас карысна. 2. Зважайце на сабак, зважайце на благіх работнікаў, зважайце на нібыта абрэзаных, 3. бо абрэзаныя - гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне; 4. хоць я маю пэўнасьць і ў целе. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык я больш, 5. абрэзаны ў восьмы дзень, з роду Ізраіля, з калена Бэн'яміна, Гебрай з Гебраяў, паводле Закону - фарысэй, 6. які праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, паводле праведнасьці, якая з Закону, - беззаганны. 7. Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за стра?ту. 8. І больш таго, усё лічу за стра?ту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць 9. і апынуцца ў Ім, маючы не маю? праведнасьць, якая праз Закон, але тую, якая праз веру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога праз веру, 10. каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго, 11. каб толькі дасягнуць паўстаньня з мёртвых. 12. Не таму, што я ўжо атрымаў ці ўжо споўніў [усё], але імкнуся, ці не дасягну і я таго, як мяне дасягнуў Хрыстос Ісус. 13. Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, 14. імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе. 15. Дык усе, хто дасканалыя, будзем думаць гэтак. А калі вы што іначай думаеце, і гэтае Бог вам адкрые. 16. Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, паводле гэтага правіла будзем хадзіць і гэтак думаць. 17. Будзьце падобнымі, браты, да мяне, і зважайце на тых, хто гэтак ходзіць, паводле ўзору, які маеце ў нас. 18. Бо многія, пра якіх я часта казаў вам, а цяпер і са сьлязьмі кажу, ходзяць як ворагі крыжа Хрыстовага. 19. Іхні канец - загуба, іхні бог - чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное. 20. А нашае грамадзянства - у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста, 21. Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён можа падпарадкаваць Сабе ўсё.

Разьдзел 4

1. Так што, браты мае ўлюбёныя і пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя. 2. Эўводзію прашу і Сынтыхею прашу думаць гэтаксама ў Госпадзе. 3. Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эва?нгельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця. 4. Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся. 5. Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка! 6. Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, 7. і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе. 8. Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала?, - пра тое думайце. 9. І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі. 10. Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў ажывіліся, каб думаць пра мяне, як і раней думалі, ды ня мелі нагоды. 11. Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць. 12. Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу. 13. Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне. 14. Па-за гэтым, вы добра зрабілі, што ўдзельнічалі ў маім прыгнёце. 15. Вы ж ведаеце, Філіпяне, што на пачатку [абвяшчэньня] Эва?нгельля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква не далучылася да мяне праз дораньне і прыняцьцё, акрамя вас адных. 16. Вы і ў Тэсалоніку і раз, і два пасылалі паводле патрэбы маёй. 17. Ня тое, каб я шукаў да?ру, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць. 18. Я ма?ю ўсё і ма?ю дастатак; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадыта тое, што ад вас, водар салодкі, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу. 19. А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе. 20. Богу ж і Айцу нашаму слава на вякі вякоў. Амэн. 21. Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною. 22. Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара. 23. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: