Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВЯТОЕ ЭВАНГЕЛЬЛЕ

Разьдзел 1

1. На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. 2. Яно было ў Бога спрадвеку. 3. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога ня было з таго, што сталася. 4. У Ім жыцьцё было, і жыць цё было сьвятлом для людзей. 5. I сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Іоан. 7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў аб сьвятле, каб усе мелі веру праз Яго. 8. Ня быў ён сьвятлом, але каб сьведчыў аб Сьвятле. 9. Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвячае ўсякага чалавека прыходзячы ў сьвет. 10. Было Яно на сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў. 11. Да сваіх прыйшло, і свае Яго ня прынялі. 12. А тым, што прынялі Яго, веруючым у імя Яго, дало Яно ім сілу дзяцьмі Божымі стацца, тым, якія веруюць у імя Яго, 13. тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся. 14. І Слова целам сталася і пасялілася між нас, (і бачылі мы славу Яго, славу, як Адзі народнага ад Айца), поўнае ласкі і праўды. 15. Іоан сьведчыць аб Ім і голасна кажа: Гэта Той, пра Якога я сказаў: Той, што пасьля мяне йдзе, Ён наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў. 16. I ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку на ласку; 17. бо закон быў дадзены праз Майсея, ласка-ж і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста. 18. Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, што ў улоньні Айца, Той зьявіў. 19. I вось сьведчаньне Іоана, як Жыды паслалі з Ерузаліму сьвяшчэньнікаў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты? 20. Ён сказаў і ня зрокся, і сказаў: я ня Хрыстос. 21. I пыталіся ў яго: дык хто-ж? ты Ільля? I сказаў: не. Прарок? I адказаў: не. 22. Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што нас паслалі: што ты кажаш аб самым сабе? 23. I сказаў: я голас гукаючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая (Ісая 40, 3). 24. А пасланыя былі ад фарысэяў. 25. I спыталіся ў яго: Дык што-ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарок? 26. Іоан сказаў ім у адказ: я хрышчу вадой, але паўстаў ся- род вас, Каго вы ня ведаеце; 27. гэта Той, што йдзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень абуцьця Яго. 28. Сталася гэта ў Віфавары, за Іорданам, дзе хрысьціў Іоан. 29. На другі дзень бачыць Іоан Ісуса ідучы да яго і кажа: вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету. 30. Гэта Той, аб Якім я ска- заў: ідзе за мною Муж, Які стаў наперадзе мяне, бо раней за мяне быў; 31. і я ня ведаў Яго; але, каб зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой. 32. I сьведчыў Іоан, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячы з неба, як галуб, і стаў Ён над ім. 33. I я ня ведаў Яго; але Той, што паслаў мяне хрысьціць вадой, сказаў мне: на каго угледзіш зыходячы Духа, Гэ- ты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць. 34. I я бачыў і засьведчыў, што гэты ёсьць Сын Божы. 35. На другі дзень ізноў стаяў Іоан і двое з вучняў яго. 36. I, угледзіўшы, што йдзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае! 37. І пачулі двое з вучняў яго, як казаў гэтае, і пайшлі за Ісу- сам. 38. Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы, што йдуць за Ім, кажа ім: чаго шукаеце? Яны адказалі Яму: Равві! (г. е. ву- чыцель) - дзе жывеш? 39. Кажа ім: пайдзеце і ўба- чыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і аставаліся ў Яго гэты дзень. Было-ж каля дзесятае гадзіны. 40. адзін з двох, што чулі ад Іоана і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пятра. 41. Ён першы знаходзіць бра- та свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэсію (што азна- чае Хрыста). 42. I прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, ска- заў: Ты Сымон, сын Іонін, ты назавешся Кіфа, што значыць камень (Пётр). 43. На другі дзень Ісус ха- цеў ісьці ў Галілею і знахо- дзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною. 44. Піліп жа быў з Віфсаіды, з места Андрэя і Пятра. 45. Піліп знаходзіць Ната- наіла і кажа яму: мы знай- шлі Таго, аб Кім пісаў Май- сей у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Наза- рэту. 46. Але Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць што добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі. 47. Ісус, угледзіўшы Ната- наіла, як ішоў да Яго, кажа аб ім: вось, запраўды, ізраільця- нін, у якім няма няшчырасьці. 48. Натанаіл кажа Яму: скуль ведаеш мяне? Ісус ад- казаў і сказаў яму: перш, чым Піліп паклікаў цябе, я бачыў цябе, як ты быў пад смакоўні- цаю. 49. І кажа Яму Натанаіл: Равві! Ты Сын Божы! Ты - Цар Ізраіляў! 50. Ісус у адказ сказаў яму: верыш, бо Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад смакоўніцаю; убачыш больш за гэтае. 51. I кажа яму: запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць неба адчыне- нае і ангелаў Божых узыхо- дзячы і сходзячы ўніз да Сына Чалавечага.

Разьдзел 2

1. На трэці дзень было вя- сельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там. 2. Быў запрошаны і Ісус і ву- чні Яго на вясельле. 3. I, як не хапіла віна, Маці Ісусава кажа Яму: віна ня ма- юць. 4. Кажа ёй Ісус: што Мне і Табе жанчына? Гадзіна Мая яшчэ ня прыйшла. 5. Маці Яго сказала слугам: што вам скажа, зрабеце. 6. Было-ж тамака шэсьць ка- менных судзін да вады, якія стаялі дзеля жыдоўскага ачы- шчэньня, зьмяшчаючы па дзьве, ці па тры меры. 7. Кажа ім Ісус: налійце ва- ды у глякі. I напоўнілі іх да верху. 8. I кажа ім: чарпайце цяпер і нясеце да маршалка. I па- нясьлі. 9. Калі-ж маршалак пака- штаваў вады, што віном стала- ся, а ён ня ведаў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, ве- далі, - кліча маладога 10. і кажа яму: кожын чала- век перш падае добрае віно, а як нап'юцца, тады горшае; ты- ж добрае віно захаваў дагэ- туль. 11. Так зрабіў Ісус пачатак цудам у Кане Галілейскай і выявіў славу Сваю, і ўверавалі ў Яго вучні Яго. 12. Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і Маці Яго, і браты Яго, і вучні Яго, і там аставаліся некалькі дзён. 13. I была блізка Пасха ў Жы- доў, і ўвайшоў Ісус у Ерузалім; 14. і знайшоў у царкве пра- даваўшых валоў, авец, галу- боў, і сядзелі тамака мянялы. 15. I, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з царквы ўсіх, такжа й авец і валоў, ды грошы мя- нялам рассыпаў і сталы іх абярнуў; 16. і сказаў прадаўцом галу- боў: забярэце гэнае згэтуль: не рабеце дому Айца Майго домам торгу. 17. I прыпомнілі вучні Яго, што напісана: руплівасьць аб дом Твой зьядае Мяне (Пс. 68, 10). 18. Адказалі-ж Яму Жыды і сказалі: які знак нам дасі, ча- му гэтае робіш? І9. Ісус жа адказаў ім, мовя- чы: зруйнуйце дом гэты, і Я ў тры дні адбудую яго. 20. I сказалі Жыды: гэты дом будаваўся сорак шэсьць га- доў, а Ты ў тры дні збудуеш яго? 21. А Ён гаварыў гэтае аб до- ме цела Свайго. 22. I, як уваскрос пасьля сьмерці, прыпомнілі вучні Яго, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і слову, якім мовіў Ісус. 23. Калі-ж быў Ён у Ерузалі- ме на Пасху ў сьвяты, дык мно гія, бачучы цуды, якія рабіў, уверавалі ў імя Яго. 24. Але Сам Ісус не даве- рыўся ім, бо ведаў усіх 25. і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў аб чалавеку, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.

Разьдзел 3

1. Быў жа між фарысэямі ча- лавек, на імя Нікадэм, адзін з начальнікаў жыдоўскіх. 2. Той прыйшоў да Ісуса ўна- чы і сказаў Яму: Равві! мы ве- даем, што Ты вучыцель, што прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх цудаў, якія Ты робіш, калі-б ня быў з ім Бог. 3. I адказаў яму Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу та- бе: калі хто не народзіцца на- нова, ня можа бачыць Царства Божага. 4. Нікадэм кажа Яму: як мо- жа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо-ж ён другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маткі сваёй і нарадзіцца? 5. Ісус адказаў: запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае. 6. Спараджонае з цела ёсьць цела, а спараджонае з Духа ёсьць дух. 7. Ня дзівуйся, што Я ска- заў табе: трэба вам нарадзіцца нанова. 8. Дух дыхае, дзе хоча, і го- лас яго чуеш, а ня ведаеш, скуль прыходзіць і куды ады- ходзіць: гэтак і ўсякі спара- джоны з Духа. 9. Нікадэм адказаў і сказаў Яму: як гэта можа быць? 10. Ісус адказаў яму і сказаў: ты вучыцель Ізраіляў і гэтага ня ведаеш? 11. Запраўды, запраўды ка- жу табе: Мы гаворым аб тым, што ведаем, і сьведчым аб тым, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага ня прыймаеце; 12. калі Я сказаў вам аб зям- ным, і ня верыце, як паверыце, калі буду гаварыць аб нябес- ным? 13. I ніхто ня ўзышоў на не- ба, толькі Сын Чалавечы, што на небе, які з неба зыйшоў. 14. I, як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы, 15. каб усякі, хто веруе ў Яго, ня згінуў, але меў жыць- цё вечнае. 16. Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго адзі- народнага, каб усякі, хто ве- руе ў Яго, ня згінуў, але меў жыцьцё вечнае. 17. Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаў- лены праз Яго. 18. Хто веруе ў Яго, ня бу- дзе асуджаны, а хто ня веруе, той ужо засуджаны, бо ня ўве- раваў у імя Адзінароднага Сына Божага. 19. Суд жа такі, што Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі благія. 20. Бо кожын, хто робіць бла- гое, ненавідзіць сьвятла і ня йдзе да сьвятла, каб ня выяві- ліся ўчынкі яго, бо яны благія. 21. А хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб відочнымі былі ўчынкі яго, бо яны ў Богу ўчынены. 22. Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Жыдоўскую і там быў з імі і хрысьціў. 23. Іоан жа таксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Саліму, бо вады там было многа, і пры ходзілі туды і хрысьціліся; 24. бо Іоана яшчэ ня ўкінулі былі ў вязьніцу. 25. I ўзьнялася ў Іоанавых вучняў спрэчка з Жыдамі аб ачышчэньні. 26. I прыйшлі да Іоана і ска- залі яму: равві: Той, што быў з табою за Іорданам, аб Якім сьведчыў ты, вось Ён хрысь- ціць, і ўсе йдуць да Яго. 27. Іоан адказаў і сказаў: ня можа чалавек нічога ўзяць, калі яму ня будзе дадзена з неба. 28. Самі вы сьведкі мне ў тым, што я сказаў: я ня Хрыстос, але я пасланы перад Ім. 29. Хто мае нявесту, той жа- ніх, а друг жаніха, што стаіць ды слухае яго, цешыцца ра- дасьцяй, слухаючы голас жа- ніха. Вось гэтая радасьць мая збылася. 30. Яму час расьці, а мне ма- лець. 31. Хто з вышыні прыходзе, той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з неба прыхо- дзе, той панад усімі, 32. і што бачыў і чуў, аб тым сьведчыць, і ніхто ня прый- мае сьведчаньня Яго. 33. Хто-ж прыняў Яго сьвед- чаньне, той прыпячатаваў, што Бог праўдзівы. 34. Бо, каго паслаў Бог, га- ворыць словы Божыя, бо ня мераючы дае Бог Духа. 35. Ацец любіць Сына і ўсё даў у рукі Яго. 36. Хто веруе ў Сына, мае веч- нае жыцьцё, а хто ў Сына ня веруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.

Разьдзел 4

1. Калі-ж даведаўся Госпад, што дачуліся фарысэі, што Ісус больш вучняў здабывае і хрысьціць, чым Іоан, - 2. хоць Сам Ісус ня хрысьціў, але вучні Яго, - 3. пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галілею. 4. Выпадала-ж Яму праха- дзіць праз Самарыю. 5. І вось, прыходзіць Ён у Са- марыйскае места, званае Сіхар, ля хутара, што даў Якаў сыну свайму Язэпу. 6. Была тамака студня Якава. I Ісус, стомлены падарожай, сеў ля студні. Было каля шо- стае гадзіны. 7. Прыходзіць жанчына з Са- марыі зачарпнуць вады. Ісус кажа да яе: дай Мне піць. 8. Бо вучні Яго адыйшліся да места купіць ежы. 9. Жанчына Самаранская ка- жа Яму: як Ты, Юдэй, про- сіш піць у мяне, Самаранкі? Бо Юдэі ня маюць зносін з Са- маранамі. 10. Ісус адказаў ёй і сказаў: калі-б ты ведала дар Божы, і Хто кажа табе: дай мне піць, то ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў бы табе жывое вады. 11. Жанчына кажа Яму: Го- спадзе! У Цябе й зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая: адкуль-жа ў Цябе вада жы- вая? 12. няўжо Ты большы за айца нашага Якава, які даў нам гэту студню і сам з яе піў, і дзеці яго, і статак яго? 13. Ісус адказаў ёй і сказаў: кожын, хто п'е гэтую ваду, зноў піць захоча; 14. хто ж вып'е вады, якое Я яму дам, не запрагне ніколі, але вада, што дам яму, ста- нецца ў ім крыніцаю вады, што ў жыцьцё вечнае цячэ. 15. Жанчына кажа Яму: Го- спадзе! дай мне гэтай вады, каб мне ня прагнуць і ня пры- ходзіць сюды чарпаць. 16. Кажа ёй Ісус: пайдзі, пакліч мужа твайго і прыйдзі сюды. 17. Жанчына адказала і ска- зала: у мяне няма мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў цябе няма мужа; 18. бо ў цябе было пяць, і той, якога цяпер маеш, ня муж табе; гэта ты праўдзіва сказала. 19. Жанчына кажа Яму: Го- спадзе! бачу, што Ты прарок; 20. бацькі нашыя пакланялі- ся на гэтай гарэ, а вы кажаце, што месца, дзе павінны пакла- няцца - у Ерузаліме. 21. Ісус кажа ей: павер мне, што надыйдзе час, калі не на гарэ гэтай і не ў Ерузаліме будзеце пакланяцца Айцу; 22. вы ня ведаеце, чаму па- кланяецеся; бо збаўленьне ад Юдэяў. 23. Але прыйдзе час, дый ён ужо прыйшоў, калі праўдзі- выя паклоньнікі будуць па- кланяцца Айцу ў духу і праў- дзе, бо гэткіх паклоньнікаў шукае сабе Ацец. 24. Бог ёсьць Дух, і тыя. што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе. 25. Жанчына кажа Яму: ве- даю, што прыйдзе Мэсія (гэта ёсьць Хрыстос) і калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё. 26. Ісус кажа ёй: гэта Я, што гавару з табою. 27. У гэты час прыйшлі вучні Яго і зьдзівіліся, што ён га- ворыць з жанчынаю, але ніво- дзін ня спытаўся: чаго Табе трэба? ці - аб чым гаворыш з ёю? 28. Тады жанчына пакінула вядро сваё і пайшла да места ды кажа людзям: 29. пайдзеце й паглядзеце ча- лавека, які сказаў мне ўсё, што я рабіла; ці ня Хрыстос гэта? 30. Яны выйшлі з места і пай- шлі да Яго. 31. Тымчасам вучні прасілі Яго, кажучы: Равві! еш. 32. Ён жа сказаў ім: Я маю страву, якой вы ня ведаеце. 33. Дзеля гэтага вучні гава- рылі між сабою: няўжо-ж не- хта прынёс Яму есьці? 34. Іісус кажа ім: Мая страва - тое, каб спаўняць волю Па- слаўшага Мяне і скончыць дзела Яго. 35. Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і прый- дзе жніво? А Я кажу вам: па- дымеце вочы вашыя і пагля- дзеце на нівы, як яны пабялелі і пасьпелі да жніва. 36. Хто жне, дастае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і жнец і сявец ра- зам радаваліся. 37. Бо ў гэтым сказана праў- дзіва: адзін сее, а другі жне. 33. Я паслаў вас жаць, над чым вы не працавалі: другія працавалі, а вы прыйшлі на працу іх. 39. I многа Самаранаў з ме- ста гэнага ўверавалі ў Яго па слову жанчыны, якая сьвед- чыла, што ён сказаў ёй усё, што рабіла. 40. I вось, як прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго па- быць у іх, і Ён прабыў там два дні. 41. I яшчэ больш уверавала дзеля слова Яго, 42. А жанчыне гэтай казалі: ўжо не дзеля тваіх гутарак верым, бо самы чулі і даведа- ліся, што гэта праўдзівы Збаў- ца сьвету - Хрыстос. 43. Цераз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галілею; 44. бо Сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сва- ёй бацькаўшчыне. 45. Калі-ж прыйшоў у Галі- лею, то Галілеяне прынялі Яго, бо бачылі ўсе, што зрабіў у Ерузаліме ў часе сьвята; яны-ж бо самі хадзілі на сьвя- та. 46. I вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галілейскуго, дзе зра- біў з вады віно. I быў у Ка- пэрнауме нейкі прыдворны, у якога занядужаў сын. 47. Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына яго; бо быў канаў. 48. I сказаў яму Ісус: ня ўве- руеце, калі ня ўбачыце знакоў і цудаў. 49. Прыдворны-ж кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль ня ўмёр сын мой. 50. Ісус кажа яму: ідзі, сын твой здаровы! Ён паверыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў. 51. I на дарозе ўжо спаткалі яго слугі яго і сказалі: сын твой здаровы. 52. Ён спытаўся ў іх: а като- рай гадзіне палягчэла яму? Яму сказалі: учора а сёмай га- дзіне гарачка пакінула яго. 53. Дык даведаўся бацька, што ў тую гадзіну, калі Ісус сказаў яму: ідзі, сын твой зда- ровы. I ўвераваў сам і ўвесь дом яго. 54. Гэта йзноў другі цуд зра- біў Ісус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілею.

Разьдзел 5

1. Пасьля гэтага было сьвята жыдоўскае, і прыйшоў Ісус у Ерузалім. 2. Ёсьць-жа ў Ерузаліме ля авечых варотаў купальня, што завецца па жыдоўску Вітэзда, з пяцьма стаўбамі. 3. Каля іх ляжала множства нядужых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі руху вады; 4. бо Ангел Гасподні час ад часу зыходзіў у купальню і ка- ламуціў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасьля ўскаламучаньня вады, той здаравеў, на што-б ні хварэў. 5. I быў тут нейкі чалавек, што хварэў трыццаць восем лет. 6. Ісус, угледзіўшы яго ляжу- чы і даведаўшыся, што ён ля- жыць ужо даўгі час, кажа яму: ці хочаш паздаравець? 7. Хворы адказаў Яму: так, Госпадзе, але ня маю чалаве- ка, які спусьціў бы мяне ў ку- пальню, калі ўскаламуціцца вада; калі-ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць прада мною. 8. І кажа яму Ісус: устань, вазьмі ложак твой і хадзі. 9. I ён у тую-ж часіну стаўся здаровым і ўзяў ложак свой і пайшоў. Было-ж гэта ў су- боту. 10. Дзеля гэтага Жыды казалі аздароўленаму: сяньня субо- та, ня гожа табе браць ложак. 11. Ён адказаў ім: хто мяне аздаравіў, той мне сказаў: вазьмі ложак твой і хадзі. 12. Яго спыталіся: хто гэны чалавек, што сказаў табе: вазьмі ложак твой і хадзі? 13. Аздароўлены-ж ня ведаў, хто Ён, бо Ісус адыйшоўся ад народу, што быў у тым месцы. 14. Пасьля гэтага Ісус спат- каў яго ў царкве і сказаў яму: вось, ты цяпер здаровы, не грашы-ж больш, каб ня стала- ся табе нешта горшае. 15. Чалавек гэны пайшоў і расказаў Жыдом, што гэта Ісус аздаравіў яго. 16. I пачалі за гэта Жыды гнаць Ісуса і шукалі, як бы за- біць Яго, што Ён рабіў гэткае ў суботу 17. Ісус жа кажа ім: Ацец мой дагэтуль робіць, і Я роблю. 18. За гэта яшчэ больш шу- калі Жыды, якбы забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць субо- ту, але і Айцом Сваім заве Бо- га, раўняючы Сябе да Бога. 19. На гэта Ісус сказаў: за- праўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа рабіць Сам ад Сябе, калі ня будзе ба- чыць робячы Айца, бо што ро- біць Ён, тое й Сын робіць так- сама. 20. Бо Ацец любіць Сына і па- казвае Яму ўсё, што Сам ро- біць, дый пакажа Яму боль- шыя дзеяпьні, чым гэтыя, ажно дзівавацца будзеце. 21. Бо як Ацец уваскрашае ўмершых і ажыўляе, - так і Сын ажыўляе, каго хоча. 22. Бо Ацец і ня судзіць ні- кога, але ўвесь суд аддаў Сыну, 23. каб усе паважалі Сына, як паважаюць Айца. I хто не паважае Сына, не паважае і Айца, паслаўшага Яго. 24. Запраўды, запраўды ка- жу вам: хто слухае слова Маё і верыць Паслаўшаму Мяне, мае вечнае жыцьцё і на суд ня йдзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё. 25. Запраўды, запраўды ка- жу вам: прыйдзе час, дый ужо прыйшоў, калі ўмершыя пачу- юць голас Сына Божага і, па- чуўшы, ажывуць. 23. Бо як Ацец мае жыцьцё ў Сабе, так і Сыну даў жыцьцё мець у Сабе; 27. і даў Яму ўладу й суд чы- ніць, бо Ён ёсьць Сын Чала- вечы. 28. Ня дзівуйцеся гэтаму: бо прыйдзе час, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага, 29. і выйдуць, што добрае чы- нілі, на ўваскрашэньне жыць- ця, а што благое чынілі - на ўваскрашэньне суда. 30. Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе; як чую, так і су- джу, і суд Мой праўдзівы, бо ня шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне Айца. 31. Калі сьведчу Сам аб Са- бе, то сьведчаньне Маё непраў дзівае. 32. Ёсьць другі, што сьвед- чыць аба Мне, і Я ведаю, праў дзівае тое сьведчаньне, якім Ён сьведчыць аба Мне. 33. Вы пасылалі да Іоана, і ён засьведчыў аб праўдзе. 34. Я-ж не ад чалавека прый- маю сьведчаньне, але кажу гэ- та, каб вы спасьліся. 35. Той быў сьветач, які га- рэў і сьвяціў, а вы хацелі ча- сіну пацешыцца пры сьвятле яго. 36. Я-ж маю сьведчаньне большае за Іоанава: бо дзеянь- ні, што Ацец даў Мне закон- чыць, самыя гэтыя дзеяньні, што Я чыню, сьведчаць аба Мне, што Айцец паслаў Мяне. 37. I Ацец, Які паслаў Мяне, Сам засьведчыў аба Мне. А вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі, 38. і ня маеце слова Яго, што ў вас было б, бо ня верыце Та- му, Каго Ён паслаў. 39. Перагледзьце Пісаньні: бо вы думаеце праз іх жыцьцё вечнае мець, і яны сьведчаць аба Мне. 40. Але вы ня хочаце прый- сьці да Мяне, каб мець жыць- цё. 41. Славы ад людзей не бяру, 42. Але пазнаў вас: любві да Бога ня маеце ў сабе. 43. Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прыймаеце Мяне, а калі-б другі прыйшоў у сваё імя, таго прыймеце. 44. Як вы можаце верыць, калі бярэце славу адзін ад ад- наго, а славы, што ад аднаго Бога, ня шукаеце. 45. Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць на вас абвінавальнік Майсей, на якога спадзяецёся. 46. Бо, каб вы верылі Май- сею, то верылі-б і Мне, бо ён пісаў аба Мне. 47. Калі-ж яго пісаньням ня верыце, як Маім словам паве- рыце?

Разьдзел 6

1. Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галілейскага, Тывэрыядзкага. 2. I пайшло за Ім многа наро- ду, бо бачылі цуды, якія Ён рабіў з хворымі. 3. I ўзыйшоў Ісус на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі. 4. А блізка была Пасха, сьвята жыдоўскае. 5. Ісус, падняўшы вочы і ўгледзіўшы, што многа народу йдзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлеба, каб іх на- карміць? 6. Казаў жа Ён гэта выведы- ваючы ў яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць. 7. Піліп адказаў Яму: ім на дзьвесьці дынараў мала будзе хлеба, каб кожнаму з іх даста- лася хоць па крысе. 8. Адзін з вучняў Яго, Ан- дрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: 9. Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлебаў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога множства? 10. Ісус сказаў: скажэце ім пасядаць. Была-ж на тым месцы густая трава. 1 вось пасядалі людзі лікам да пяцёх тысячаў. 11. І ўзяў Ісус хлебы і, аддаў- шы хвалу раздаў вучням, вуч- ні сядзеўшым, так сама і ры- бы, колькі хто хацеў. 12. I, як насыціліся, сказаў вучням сваім: зьбярэце астаў- шыяся кускі, каб нічога не прапала. 13. I сабралі й напоўнілі два- наццаць карабоў кускамі ад пяцёх ячменных хлебаў, што асталіся ў еўшых. 14. Людзі-ж, што бачылі цуд, зроблены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што йдзе ў сьвет. 15. Ісус жа, ведаючы, што хо- чуць неўспадзеўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць царом, ізноў адыйшоўся на гару адзін. 16. Калі настаў вечар, то вуч- ні Яго зыйшлі да мора 17. і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжо цёмна, а Ісус ня прыходзіў да іх. 18. Дуў моцны вецер, і мора хвалявалася. 19. Праплыўшы каля двацца- цёх пяцёх ці трыццацёх ста- дыяў, яны ўбачылі Ісуса іду- чы па моры і ўжо недалёка ад чаўпа і спалохаліся. 20. Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся! 21. Яны захацелі ўзяць Яго ў човен, і зараз-жа човен пры- стаў да берагу, куды плылі. 22. Назаўтрае народ, які ста- яў на тым баку мора і бачыў, што там ня было другога чаў- на, апрача аднаго, у які ўва- шлі вучні Яго, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вуч- ні Яго, 23. другія-ж чаўны прыйшлі з Тывэрыяды, непадалёк ад таго месца, дзе елі хлёб на ба- гаслаўленьне Госпада; 24. вось-жа, калі народ угле- дзіў, што тут няма ні Ісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі ў чо- вен і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса, 25. і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равві: калі Ты сюды прыйшоў? 26. I адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне не затым, што бачылі цуд, але затым, што елі хлеб і насыціліся; 27. працуйце-ж не дзеля ежы, што зьніштажаецца, але дзеля ежы, што астаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Ацец Бог. 28. Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзелы Божыя? 29. I адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзелы Бога: каб вы ўве- равалі ў Таго, Каго Ён па- слаў. 30. Яны-ж сказалі Яму: які- ж Ты дасі знак, каб мы бачылі й паверылі Табе? што Ты чы- ніш? 31. Бацькі нашыя елі манну ў пустыні і насыціліся, паво- дле напісанага: "хлеб з неба даў ім есьці" (Пс. 77, 24). 32. Ісус жа сказаў ім: За- праўды, запраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Ацец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба; 33. бо хлеб Божы ёсьць той, што зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету. 34. Яны-ж сказалі Яму: Го- спадзе! давай нам заўсёды такі хлеб. 35. Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця; хто пры- ходзе да Мяне, ня будзе галод- ны, і хто веруе ў Мяне, ня бу- дзе прагнуць ніколі. 36. Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне, і ня верыце. 37. Усё, што дае Мне Ацец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто пры ходзе да Мяне, ня выганю вон, 38. бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю паслаўшага Мяне Айца; 39. воля-ж паслаўшага Мяне Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не за- губіць, але ўваскрасіць усё гэ- нае ў апошні дзень; 40. воля паслаўшага Мяне ёсьць тая, каб кожны, хто ба- чыць Сына і веруе ў Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень. 41. Жыды ж гудзелі проці Яго, што сказаў: Я ёсьць хлеб, што з неба зыйшоў, 42. і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку й матку якога ведаем? Як жа Ён кажа: Я зыйшоў з неба? 43. Ісус жа адказаў ім і ска- заў: ня гудзеце міжы сабою; 44. ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго ня прыва- біць Ацец, што паслаў Мяне, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. 45. Напісана ў прарокаў: і будуць усе навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і наву- чыўшыся, прыходзіць да Мяне (Ісая 54, 13). 46. Не затым, каб нехта ба- чыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца. 47. Запраўды, запраўды ка- жу вам: хто веруе ў Мяне, мае вечнас жыцьцё. 48. Я хлеб жыцьця. 49. Бацькі вашыя елі манну ў пустыпі і паўміралі, 50. хлсб жа, які з неба зыхо- дзе, такі, што не памрэ, хто есьць яго. 51. Я - хлеб жывы, што зый- шоў з неба: хто есьць хлеб гэ- ты, жыць будзе вечна. Хлеб жа, які Я дам, есьць Цела Маё, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету. 52. I спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам есьці цела Сваё? 53. Ісус жа сказаў ім: запраў- ды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці цела Сына Чалавечага і піць крыві Яго, то ня будзеце мець у сабе жыцьця. 54. Хто есьць цела Маё і п'е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. 55. Бо цела Маё запраўды ёсьць ежа, і кроў Мая запраў- ды ёсьць піта; 56. і хто есьць цела Маё і п'е кроў Маю, ува Мне ёсьць і Я ў ім. 57. Як паслаў Мяне жывы Ацец, і Я жыву Айцом, так і хто есьць Мянё, жыць будзе Мною; 58. гэта-ж і ёсьць хлеб, што з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і па- ўміралі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна. 59. Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме. 60. Многія з вучняў Яго, чую- чы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго? 61. Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Яго гудзяць аб гэ- тым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае? 62. А як угледзіце Сына Ча- лавечага ўзыходзячы туды, дзе быў раней? 63. Дух жывіць, цела-ж ні- чога ня вартае; словы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё; 64. Але ёсьць некаторыя ся- род вас, што ня веруюць. Бо Ісус наперад ведаў, што ёсьць няверуючыя, і хто здрадзіць Яго. 65. I сказаў: дзеля гэтага-ж і казаў Я вам, што ніхто ня мо- жа прыйсьці да Мяне, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім. 66. 3 таго часу многія з вуч- няў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім. 67. Тады Ісус сказаў дванац- цацём: ці ня хочаце і вы адый- сьціся? 68. I адказаў Яму Сымон Пётр: Госпадзе! да каго нам ісьці? Ты маеш словы вечнага жыцьця; 69. і мы паверылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога. 70. Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацёх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух. 71. Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хацеў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.

Разьдзел 7

1. Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілеі; па Юдэі не хацеў хадзіць, бо Жыды шукалі, як бы забіць Яго. 2. Блізка-ж было сьвята жы- доўскае кучкі. 3. Тады браты Яго сказалі Яму: ідзі адгэтуль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Тваі бачылі дзеяньні, якія Ты чыніш. 4. Бо ніхто ня робіць нічога ўкрадкам, але сам стараецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, дык пакажы Сябе сьвету; 5. бо і браты Яго ня веравалі ў Яго. 6. Ісус жа сказаў ім: Мой час яшчэ ня прыйшоў, а для вас заўсёды час; 7. вас сьвет ня можа ненаві- дзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу аб ім, што ўчынкі яго благія. 8. Ідзеце вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо Мой час яшчэ не настаў. 9. I, сказаўшы гэтае ім, астаў- ся ў Галілеі. 10. Але, як пайшлі братыЯго, тады і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але як-быццам па- тайна. 11. Жыды-ж шукалі Яго на сьвяце й пыталіся: дзе Ён? 12. I многа шуму было дзеля Яго ў народзе: адны казалі, што "Ён добры, а другія ка- залі: не, бо зводзіць народ. 13. Але-ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Жыдоў. 14. У палове-ж сьвята ўвай- шоў Ісус у царкву і навучаў. 15. I дзівіліся Жыды, кажучы: як Ён ведае Пісаньні, ня ву- чыўшыся? 16. Ісус жа адказаў ім і ска- заў: Маё вучэньне не Маё, але Паслаўшага Мяне; 17. хто хоча волю Яго чы- ніць, той даведаецца аб наву- цы, ці ад Бога яна, ці Я Сам ад Сябе гавару. 18. Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае для сябе славы, а хто шукае славы Паслаўша- га яго, той праведны, і няма ў ім няпраўды. 19. Ці ня даў вам Майсей за- кону, і ніхто ня жызе па зако- ну. За што хочаце забіць Мяне? 20. Народ адказаў: ці ня чорт у Табе? Хто імкнецца забіць Цябе? 21. Ісус казаў далей: адно дзела зрабіў Я, і вы ўсе дзіву- ецеся; 22. Майсей даў вам абразань- не; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека; 23. калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў паруша- ны закон Майсеяў, - чаму ж нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалавека ў суботу? 24. Ня судзіце па выгляду, але судзіце судом справядлі- вым. 25. Іншыя-ж з Ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць? 26. Вось Ён кажа яўна,.і ні- чога ня кажуць Яму; ці не пе- раканаліся начальнікі, што Ён запраўды Хрыстос? 27. Але мы ведаем Яго, ад- куль Ён; калі-ж прыйдзе Хры- стос, ніхто ня будзе ведаць, адкуль Ён. 28. I крыкнуў тады Ісус у царкве, павучаючы і кажучы: і Мяне ведаеце, і ведаеце ад- куль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябе, але праўдзівы тойі, што паслаў Мяне, ды Яго вы ня ведаеце; 29. Я ведаю Яго, по Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне. 30. І шукалі, як бы ўзяць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ ня прыйшоў Яго час. 31. Многія-ж з народу ўвера- валі ў Яго і казалі: калі прый- дзе Хрыстос, няўжо-ж ён зро- біць больш цудаў, чымся гэты зрабіў? 32. Чулі фарысэі такія гу- таркі аб Ім у народзе; і паслалі фарысэі й архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго. 33. Ісус жа сказаў ім: яшчэ нядоўга Мне быць з вамі, і пайду да Паслаўшага Мяне. 34. Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, ту- ды вы ня можаце прыйсьці. 35. I гаварылі жыды паміж сабою: куды Ён хоча йсьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не да грэцкага рассяленьня хоча йсьці і навучаць Грэкаў? 36. Што маюць зпачыць гэ- тыя словы, якія Ён сказаў: "будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці?" 37. У апошні-ж вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і клікаў, ка- жучы: хто смагу мае, ідзі да Мяне і пі. 38. Хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, з жы- вата пацякуць рэкі вады жы- вое. 39. Гэтае сказаў Ён аб Духу, якога меліся прыняць верую- чыя ў Яго: бо ня было йшчэ на іх Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус услаўлены. 40. Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды, Ён прарок. 41. Другія гаварылі: гэта Хрыстос. А іншыя гаварылі: ці ж з Галілеі прыйдзе Хры- стос? 42. Ці-ж ня сказана ў Пісань- ні, што Хрыстос прыйдзе з ся- меньня Давідавага і Віфле- ему, з сяла, скуль быў Давід? 46. Дык вось узьнялася аб Ім у людзей спрэчка. 44. Некаторыя-ж з іх хацелі ўзяць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі. 45. I вярнуліся слугі да архі- рэяў і фарысэяў, і тыя спыта- ліся: чаму вы не прынялі Яго? 46. Слугі адказалі: ніколі ча- лавек не гаварыў так, як гэты чалавек. 47. Фарысэі сказалі ім: няў- жо-ж і вас зьвялі? 48. Ці паверыў у Яго хто з на- чальнікаў і фарысэяў? 49. Бо пракляты гэты народ, што ня ведае закону. 50. Кажа ім Нікадэм, адзін з іхніх, што прыходзіў быў да Яго ўначы: 51. ці судзіць закон наш чала- века, ня выслухаўшы перш яго і не даведаўшыся, што ён робіць? 52. На гэтае адказалі і ска- залі яму: ці і ты не з Галілеі? пашукай і пабач, што з Галі- леі прарок ня прыходзіў. 53. І разыйшліся да дому.

Разьдзел 8

1. Ісус жа пайшоў па гару аліўную. 2. Нараніцы-ж ізноў прый- шоў у царкву, і ўвесь народ ішоў да Яго. Ён сеў і навучаў іх. 3. Тут кніжнікі і фарысэі пры- вялі да Яго жанчыну, злоў- леную на чужаложстве, і, па- ставіўшы яе пасярэдзіне, 4. сказалі Яму: Настаўнік, гэта жанчына злоўлена на чу- жаложстве, 5. А Майсей у законе загадаў нам пабіваць гэткіх камень- нем. Ты-ж што скажаш? 6. Гаварылі-ж гэта спакуша- ючы Яго, каб знайсьці што- небудзь дзеля абвінавачаньня Яго. Але Ісус, нагнуўшыся, пісаў пальцам на зямлі. 7. Калі-ж яны не пераставалі пытацца ў Яго, то, падняў- шыся, сказаў ім: хто з вас бязгрэшны, першы кінь ка- мень у яе. 8. I, зноў нагнуўшыся, пісаў на зямлі. 9. Яны-ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павы- ходзілі адзін за адным, пачы- наючы ад старшых аж да апо- шніх; застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэ- дзіне. 10. Ісус, падняўшыся і ня ба- чучы нікога апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе тваі абвініцелі? Ніхто не асудзіў цябе? 11. Яна адказала: ніхто, Го- спадзе! Ісус жа сказаў ёй: і Я не асуджаю цябе: ідзі і больш не грашы. 12. Зноў кажа Ісус да наро- ду: Я сьвятло сьвету; хто пой- дзе за Мною, той ня будзе ха- дзіць у цемры, але меціме сьвятло жыцьця. 13. Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам аб Сабе сьвед- чыш, ды непраўдзівае сьвя- доцтва Тваё. 14. Адказаў ім Ісус і сказаў: калі Я і Сам аб Сабе сьведчу, то сьвядоцтва Маё справядлі- вае, бо Я ведаю, адкуль прый- шоў і куды іду; а вы ня веда- еце, адкуль Я і куды іду. 15. Вы судзіце па целу; Я ня суджу нікога. 16. А калі і суджу Я, то суд Мой справядлівы, бо Я не адзін, але Я і Ацец, што па- слаў Мяне. 17. I ў законе-ж вашым напі- сана, што сьведчаньне двох чалавек справядлівае. (Дру- газак. 19, 15). 18. Я Сам сьведчу аб Сабе і сьведчыць аба Мне Ацец, які паслаў Мяне. 19. Тады сказалі Яму: дзе Ацец Твой? Ісус адказаў ім: вы ня ведаеце ні Мяне, ні Ай- ца Майго. Калі-б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. 20. Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі вучыў у царкве; і ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ ня прыйшоў час яго. 21. I ізноў сказаў ім Ісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху сваім. Куды іду Я, вы прый- сьці ня можаце. 22. Жыды-ж гаварылі: ці не заб'е Ён Сябе Сам, што кажа: куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці? 23. I сказаў ім: вы ад нізу, Я-ж з вышыні; вы з гэтага сьвету, Я ня з гэтага сьвету; 24. сказаў жа Я вам, што паўміраеце ў грахох вашых; бо калі не паверыце, што гэта Я, то памрэце ў грахох ва- шых. 25. Яны-ж сказалі Яму: хто- ж Ты? I сказаў ім Ісус: ад- пачатны, як і кажу вам; 26. многа маю гаварыць аб вас і судзіць; але Той, што па- слаў Мяне, справядлівы, што Я чуў ад Яго, тое й кажу сьвету. 27. Не зразумелі, што Ён га- варыў ім аб Айцу. 28. I сказаў ім Ісус: як па- дыймеце Сына Чалавечага, та- ды даведаецеся, што гэта Я і што нічога ня роблю ад Сябе, але як наўчыў Мяне Ацец Мой, так і гавару. 29. I са Мною Той, што па- слаў Мяне: Ацец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды роблю тое, што падабаецца Яму. 30. Калі ён гаварыў гэтае, многія ўверавалі ў Яго. 31. Тады сказаў Ісус увераваўшым у Яго Жыдом: калі астанецеся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Маі. 32. I пазнаеце праўду, і праўда зробіць вас вольнымі. 33. Яму адказалі: мы семя Аўраама і нікому ніколі ня былі рабамі; як жа Ты кажаш: станецеся вольнымі. 34. Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: усякі, хто грашыць, ёсьць нявольнік грэху. 35. Але раб ня жыве ў доме вечна: сын астаецца вечна. 36. Дык вось, калі Сын вызваліць вас, то запраўды вольнымі будзеце. 37. Ведаю, што вы семя Аўраама, аднак жа шукаеце, каб забіць Мяне, бо слова Маё не ўмяшчаецца ў вас. 38. Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў Айца вашага. 39. Яны адказалі Яму і сказалі: Ацец наш -- Аўраам. Ісус сказаў ім: калі-б вы былі дзеці Аўраама, то рабілі бы ўчынкі Аўраамавы. 40. А цяпер шукаеце, як забіць Мяне, чалавека, што ска- заў вам праўду, якую чуў ад Бога; Аўраам гэтага не рабіў. 41. Вы робіце ўчынкі Айца вашага. На гэтае сказалі Яму: мы не з распусты роджаны; аднаго Айца маем, Бога. 42. Ісус сказаў ім: калі-б Бог быў ваш Ацец, то вы любілі-б Мяне, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне. 43. Чаму вы не разумееце гутаркі Мае? Бо ня можаце слышаць слова Майго. 44. Ваш Ацец д'ябал, і вы хо- чаце выпаўняць жаданый ай- ца вашага. Ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстоіў у праў- дзе; бо яе няма ў ім. Калі ён гаворыць брахню, гаворыць сваё, бо ён брахун і бацька ілжы. 45. А як Я праўду гавару, то ня верыце Мне. 46. Хто з вас дакажа Мой грэх? Калі-ж Я гавару праў- ду, чаму вы ня верыце Мне? 47. Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы затым ня слухаеце, што вы не ад Бога. 48. На гэтае адказалі Яму Жыды і сказалі: ці-ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін, і што злы дух у Табе? 49. Ісус адказаў: у ва Мне чарта няма; але Я паважаю Айца Свайго, а вы зьняважа- еце Мяне. 50. Дый Я-ж ня шукаю сла- вы для Мяне; ёсьць Той, што шукае і судзіць. 51. Запраўды, запраўды ка- жу вам: хто выпаўняе слова Маё, ня ўгледзіць сьмерці да- веку. 52. Жыды сказалі Яму: цяпер даведаліся мы, што ў Табе чорт. I Аўраам памёр, і пра- рокі, а Ты кажаш: хто выпаў- ніць слова Маё, той не спазнае сьмерці давеку. 53. Няўжо-ж Ты большы за Айца нашага Аўраама, які ўмёр? і прарокі ўмярлі: за ка- го Ты Сябе выдаеш? 54. Ісус адказаў: калі Я Сам Сябе выслаўляю, то слава Мая нішто. Мяне выслаўляе Ацец Мой, аб каторым вы гаворыце, што Ён Бог ваш. 55. I вы не пазналі Яго, а Я знаю Яго, і калі скажу, што ня знаю Яго, то буду падобны да вас брахун. Але Я знаю Яго і выпаўняю слова Яго. 56. Аўраам, Ацец ваш, рад быў бачыць дзень мой; і ўгле- дзіў і ўцешыўся. 57. На гэтае сказалі Яму Жы- ды: Табе няма яшчэ пяцідзеся- цёх гадоў, і Ты бачыў Аўраа- ма? 58. Ісус адказаў ім: запраў- ды, запраўды кажу вам: перш, чымся нарадзіўся Аўраам, быў Я. 59. Тады ўзялі каменьні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыў- ся і выйшаў з царквы, прай- шоўшы між імі; і пайшоў да- лей.

Разьдзел 9

1. I, праходзячы, угледзіў чалавека сьляпога ад нара- джэньня. 2. Вучні Яго спыталіся ў Яго: Равві! хто саграшыў: ён, ці бацькі яго, што ўрадзіўся сьляпы? 3. Ісус адказаў: не саграшыў ані ён, ані бацькі яго, але дзеля выяўленьня ў ім дзел Божых. 4. Мне трэба рабіць дзела Таго, што паслаў Мяне, па- куль дзень; надыходзе ноч, калі ніхто ня можа рабіць. 5. Пакуль Я на сьвеце, Я сьвятло сьвету. 6. Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў з сьліны ба- лота й памазаў ім вочы сьля- пому 7. дый сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам (што тлумачыцца: Пасланы). Той пайшоў і ўмыўся і прый- шоў відзючы. 8. Суседзі-ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, га- варылі: ці-ж ня той гэта, што сядзеў і жабраваў? 9. Іншыя казалі: гэта ён, а ін- шыя - падобны да яго; ён жа казаў: гэта я. 10. Дык пыталіся ў Яго: як адчыніліся вочы твае? 11. І той адказаў і сказаў: Ча- лавек, званы Ісусам, зрабіў балота, памазаў вочы мае і ска заў мне: пайдзі ў купальню Сі- лаам і ўмыйся. Я пайшоў, умыўся і стаў відзець, 12. Дык сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: Ня ведаю. 13. Павялі гэтага былога сьляпога да фарысэяў. 14. А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы. 15. I пыталіся ў яго ізноў фа- рысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: балота палажыў Ён на вочы мае, і я ўмыўся і віджу. 16. Дык некаторыя з фарысэ- яў гаварылі: не ад Бога гэты чалавек, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чала- век грэшны рабіць гэткія цу- ды? I была між імі спрэчка. 17. I зноў кажуць сьляпому: а ты што скажаш аб Ім, што Ён табе адчыніў вочы? Той ад казаў: гэта прарок. 18. Жыды-ж не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў відзець, пакуль не паклікалі бацькоў аздароўленага 19. і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, аб якім вы кажаце, што ён радзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць? 20. Бацькі яго адказалі ім і сказалі: мы ведаем, што ён наш сын, і што ён радзіўся сьляпы; 21. А як цяпер бачыць, ня ве- даем: таксама, хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем: сам ён да рослы, самога спытайцеся; ня хай сам аб сабе скажа. 22. Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згаварыліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, ад- лучыць ад школы. 23. Дзеля гэтага бацькі яго сказалі: ён дарослы, у самога спытайцеся. 24. I вось другі раз паклікалі чалавека, што быў сьляпы, і сказалі яму: аддай славу Бо- гу: мы ведаем, што чалавек той грэшнік. 25. Ён жа адказаў ім і сказаў: ці Ён грэшны, ня ведаю, адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу. 26. Дык ізноў сказалі яму: што Ён зрабіў з табою? Як адчыніў вочы? 27. Адказаў ім: я ўжо сказаў вам; вы ня слухалі; што яшчэ хочаце чуць? Няўжо-ж вы хо- чаце зрабіцца Яго вучнямі? 28. Яны ж дакаралі яго, ка- жучы: гэта ты вучань Яго, мы- ж Майсеявы вучні. 29. Мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог; аб Ім жа ня ве- даем, адкуль ён. 30. I адказаў ім чалавек гэты і сказаў: гэта й дзівіць мяне, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мне вочы; 31. але мы ведаем, што грэш- нікаў Бог ня слухае; але хто славіць Бога і выпаўняе волю Яго, таго слухае. 32. Ад веку ня чуваць было, каб хто адчыніў вочы сьляпо- му ад нараджэньня. 33. Каб Ён ня быў ад Бога, дык ня мог бы нічога рабіць. 34. Яму адказалі і сказалі: у грахох ты ўвесь урадзіўся і ты нас вучыш? I выгналі яго вон. 35. Ісус, дачуўшыся, што вы- гналі яго вон, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці верыш ты ў Сына Божага? 36. Той жа адказаў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне верыць у Яго? 37. Ісус сказаў яму: і ты ба- чыў Яго, і той, што гаворыць з табою, - гэта Ён. 38. Ён жа сказаў: верую, Го- спадзе! і пакланіўся Яму. 39. I сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб сьляпыя бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпымі. 40. Пачуўшы гэтае, некато- рыя з фарысэяў, што былі з Ім, сказалі Яму: няўжо-ж і мы сьляпыя? 41. Ісус сказаў ім: калі-б вы былі сьляпыя, то ня мелі-б грэху на сабе; але як вы ка- жаце, што бачыце, то грэх астаецца на вас.

Разьдзел 10

1. Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўвахо- дзіць у авечы двор, але пера- лазіць інакш, той злодзей і разбойнік. 2. А хто ўваходзіць дзьвяры- ма, той пастыр авечак, 3. яму прыдзьвернік адчы- няе, і авечкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх авец па іменьню і выводзіць іх; 4. і, калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авеечкі йдуць за ім, бо ведаюць голас яго; 5. за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ве- даюць чужога голасу. 6. Гэту прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім. 7. І вось ізноў сказаў ім Ісус: запраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьверы авечак. 8. Усе, колькі іх ні прыхо- дзіла перада Мною, - зладзеі ды разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх. 9. Я - дзьверы; хто ўвойдзе праз Мяне, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу зной- дзе. 10. Злодзей прыходзіць толь- кі дзеля таго, каб украсьці, за- біць і загубіць. Я прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі балей. 11. Я пастыр добры: добры настыр аддае жыцьцё сваё за авец, 12. а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, ба- чыць, як прыходзе воўк, і па- кідае авец і ўцякае: і воўк ха- пае іх і разганяе авец. 13. Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня турбуецца аб авеч- ках. 14. Я добры пастыр і ведаю, хто мае, - і мае ведаюць Мя- не. 15. Як Ацец ведае Мяне, так і Я ведаю Яго і жыцьцё Маё аддаю за авец. 16. Маю Я і іншых авечак, што ня з гэтага двара, і гэных трэба Мне прывесьці, каб і Яны пачулі голас Мой. I ста- нецца адно стада і адзін па- стыр. 17. За тое любіць Мяне Ацец, што кладу жыцьцё Маё, каб ізноў узяць яго. 18. Ніхто не адыймае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго: бо маю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго. 19. Ад гэтых словаў ізноў узь- нялася між Жыдамі спрэчка. 20. Многія з іх гаварылі: Ён мае ў сабе чарта і шалее: што вы слухаеце Яго? 21. Другія казалі: гэта словы не апанаванага чартом; ці-ж можа чорт адчыняць вочы сьляпым? 22. I было тады ў Ерузаліме сьвята абнаўленьня, і была зіма. 23. I хадзіў Ісус у царкве ў портыку Салямонавым. 24. Жыды-ж абступілі Яго і казалі Яму: дакуль будзеш нас марочыць? Калі Ты Хры- стос, скажы нам проста. 25. I адказаў ім Ісус: Я ска- заў вам, і ня верыце; дзелы, што роблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць аба Мне. 26. Але вы ня верыце, бо вы не з маіх авец, як Я ўжо ска- заў вам; 27. авечкі мае слухаюцца го- ласу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, 28. і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй. I Я даю ім жыцьцё веч- нае, і не загінуць давеку. 29. Ацец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго. 30. Я і Ацец - адно. 31. Тут ізноў Жыды ўхапілі каменьні, каб пабіць Яго. 32. Ісус адказаў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за каторы-ж з іх хочаце Мяне каменаваць? 33. Жыды адказалі Яму, мо- вячы: не за добрае дзела хо- чам біць Цябе каменьмі, але за тое, што Ты абражаеш Бога, ды што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам. 34. Ісус адказаў ім: ці не на- пісана ў законе вашым: Я ска- заў - вы богі. 35. Калі Ён назваў багамі тых, да каторых было слова Божае (дый ня можа быць па- рушана Пісаньне), 36. дык як жа Таму, Каго Ацец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: блюзьніш, - за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы? 37. Калі Я ня роблю дзела Айца Майго, ня верце Мне, - 38. калі-ж роблю, і ня ве- рыце Мне, дык верце ўчынкам Маім, каб ведалі і ўверавалі, што Ацец у-ва Мне, і Я ў Ім. 39. I ізноў шукалі, як узяць Яго, але Ён выйшаў з рук іх 40. і пайшоў ізноў за Іордан, на тое месца, дзе раней хрысь- ціў Іоан, і астаўся там. 41. I многія прыйшлі да Яго і казалі, што Іоан не зрабіў ні- воднага цуду; але ўсё, што сказаў Іоан аб Ім, было спра- вядліва. 42. I многія там уверавалі ў Яго.

Разьдзел 11

1. Быў жа адзін хворы Лазар з Віфані, з сяла Марыі і Мар- ты, сястры Яго. 2. Марыя-ж, якой брат Ла- зар быў хворы, была тая, што памазала Ісуса алеем і абцерла ногі Яго валасамі сваімі. 3. Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы. 4. Ісус, пачуўшы гэта, ска- заў: гэтая хворасць не на сьмерць, але на славу Божу, каб уславіўся праз яе Сын Божы. 5. Ісус жа любіў Марту і ся- стру яе і Лазара. 6. Калі-ж пачуў, што той хво- ры, дык прабыў два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся. 7. Пасьля гэтага сказаў вуч- ням: пойдзем ізноў у Юдэю. 8. Вучні сказалі Яму: Равві! ці-ж даўно Жыды шукалі ка- меньмі забіць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды? 9. Ісус адказаў: ці не два- наццаць гадзін мае дзень? Хто ходзіць удзень, не спатыка- ецца, бо бачыць сьветласьць гэтага сьвету; 10. калі-ж ходзіць уначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла ў ім. 11. Сказаўшы гэтае, гавора ім пасьля: Лазар, друг наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго. 12. Вучні ж Яго сказалі: Го- спадзе! калі заснуў, паздара- вее. 13. Гаварыў Ісус аб сьмерці яго; тыя-ж думалі, што аб сон- ным супачынку кажа. 14. Дык Ісус сказаў ім про- ста: Лазар памёр; 15. і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго. 16. Хама-ж, іначай званы блізьнюк, сказаў таварышам - вучням: пойдзем і мы, каб памерці з Ім. 17. Ісус, прыйшоўшы, знай- шоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле. 18. Віфанія-ж была блізка ад Ерузаліму, нешта з пятнац- цаць стадыяў. 19. I многа Жыдоў папрыхо- дзіла да Марты й Марыі паце- шыць іх па браце іхнім. 20. Марта, пачуўшы, што йдзе Ісус, пайшла насустрэчу Яму. Марыя-ж асталася ў доме. 21. Тады Марта сказала Ісу- су: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памер-бы брат мой. 22. Але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог. 23. Ісус кажа ёй: уваскрэсь- не брат твой. 24. Марта сказала Яму: ве- даю, што ўваскрэсьне ў дзень уваскрасеньня, у апошні дзень. 25. Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё; хто веруе ў Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе. 26. I ўсякі, хто жыве й веруе ў Мяне, не памрэ давеку. Ці верыш гэтаму? 27. Яна кажа Яму: так, Го- спадзе! Я веру, што Ты Хры- стос, Сын Божы, што йдзе ў сьвет. 28. I, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа ёй: На- стаўнік тут; кліча цябе. 29. Яна, як толькі пачула, борзда ўстала і пайшла да Яго. 30. Ісус жа яшчэ ня быў увай- шоў у вёску, але быў там, дзе Яго Марта сустрэла. 31. Жыды-ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе, бачучы, што Марыя бордза ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажу- чы, што йдзе на магілу пла- каць. 32. Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзіў- шы Яго, упала да ног Яго і сказала Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памер бы брат мой. 33. Ісус, угледзіўшы, што яна плача і што плачуць прыйшоў шыя з ёю Жыды, Сам затужыў духам і ўзварушыўся, 34. ды сказаў: дзе вы пала- жылі яго? адказалі Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі. 35. Ісус заплакаў. 36. Тады Жыды казалі: гля- дзі, як Ён любіў яго. 37. А некаторыя з іх сказалі: ці ня мог Ён, расчыніўшы во- чы сьляпому, зрабіць, каб і гэ- ты ня ўмёр? 38. Ісус жа, ізноў тужачы ў душы, ідзе да магілы; была-ж гэта пячора, заваленая кам- нем. 39. Кажа Ісус: вазьміце ка- мень! Сястра ўмершага, Мар- та, кажа Яму: Госпадзе, ўжо сьмярдзіць, бо ўжо чацьверты дзень. 40. Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табе, што, калі будзеш ве- рыць, угледзіш славу Бо- жую? 41. I вось узялі камень, дзе ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзь- вёў вочы ўверх і сказаў: Ой- ча, дзякую Табе, што пачуў Мяне. 42. Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў дзеля народу, што тут стаіць, каб па- верылі, што Ты паслаў Мяне. 43. I, сказаўшы гэтае, крык- нуў моцным голасам: Лазар! выйдзі! 44. I выйшаў умершы з аб- кручанымі палатном нагамі й рукамі, і аблічча яго было аб- вязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце яго і дайце хадзіць. 45. Тады многія з Жыдоў, што прыйшлі да Марыі, бачучы, што ўчыніў Ісус, уверавалі ў Яго. 46. А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што зра- біў Ісус. 47. Тады архірэі й фарысэі склікалі раду і кажуць: што нам рабіць? Гэты чалавек робіць многа цудаў. 48. Калі пакінем Яго гэтак, дык усе ўверуюць у Яго, і прыйдуць Рымляне й забяруць месца нашае і народ. 49. Адзін жа з іх, нехта Кай- яфа, які быў той год архірэем, сказаў ім: вы нічога ня веда- еце 50. і не падумаеце, што лепей нам, каб адзін чалавек памер за людзей, чымся каб увесь народ загінуў. 51. Гэтае-ж ён сказаў не ад сябе, але, быўшы той год архі- рэем, прарочыў, што Ісус па- мрэ за людзей, 52. дый ня толькі за людзей, але каб і расьцярушаных дзя- цей Божых сабраць у вадно. 53. Ад гэтага дня пастанавілі забіць Яго. 54. Дык Ісус ужо не хадзіў яўна між імі, а пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў места, званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі сваімі. 55. Блізка-ж была Пасха жы- доўская, і з усяго краю многа папрыходзіла ў Ерузалім пе- рад Пасхай, каб ачысьціцца. 56. Дык шукалі Ісуса і, стою- чы ў царкве, гаварылі між са- бою: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята? 57. Архірэі-ж і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даведа- ецца, дзе Ён, данасіў бы, каб Яго ўзяць.

Разьдзел 12

1. За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар умершы, якога Ён ускрасіў. 2. Там прыгатавалі Яму вя- чэру, і Марта паслугоўвала, Лазар жа быў сярод супачы- ваўшых з Ім за сталом.. 3. Марыя-ж, узяўшы хунт да- рагога чыстага нардовага алею памазала ногі Ісусавы і выцерла валасамі сваімі ногі Яго, і дом напоўніўся пахам ад міра 4. Тады адзін з вучняў Яго, Юда Сымонаў Іскарыёт, які маніўся прадаць Яго, сказаў: 5. чаму не прадалі гэтага алею за трыста дынараў і не раздалі ўбогім? 6. А сказаў жа гэта не дзеля таго, што клапаціўся аб убо- гіх, але дзеля таго, што быў злодзей і меў пры сабе скар- бонку і насіў, што туды кідалі. 7. Ісус жа сказаў: пакінь яе; яна захавала гэта на дзень па- хаваньня Майго, 8. бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды. 9. I шмат хто з Жыдоў даве- даўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але каб і Лазара пабачыць, што Ён ускрасіў. 10. Архірэі-ж пастанавілі за- біць і Лазара, 11. бо дзеля яго многа Жыдоў прыходзілі і ўверавалі ў Ісуса. 12. Назаўтрае множства на- роду, які прыйшоў на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Еру- залім, 13. узялі пальмовае вецьце і выйшлі на спатканьне Яму і крычэлі: Осанна, багаслаўлен, што йдзе ў імя Госпада, Цар Ізраіляў! 14. Ісус жа, знайшоўшы ась- лятка, сеў на яго, як напісана: 15. ня бойся, дачка Сыон- ская! вось Цар твой ідзе, се- дзячы на маладым асьле. 16. Вучні Яго сьпярша не ра- зумелі гэтага, толькі, як усла- віўся Ісус, тады ўспомнілі, што гэтак было напісана аб Ім, і гэтае зрабілі Яму. 17. Народ жа, які быў з Ім раней, сьведчыў, што Ён вы- клікаў з магілы Лазара і ў- скрасіў Яго. 18. Вось чаму спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд. 19. Фарысэі-ж гаварылі між сабою: глядзіце, нічога не да- б'емся! Увесь сьвет ідзе за Ім. 20. Былі-ж і Грэкі сярод прыйшоўшых дзеля адпусту ў сьвята. 21. Яны падыйшлі да Піліпа, што быў з Віфсаіды Галілей- скае, і прасілі яго, кажучы: пане, нам хочацца бачыць Ісу- са. 22. Піліп ідзе і кажа аб гэ- тым Андрэю; і Андрэй з Пілі- пам наказалі Ісусу. 23. А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшла гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. 24. Запраўды, запраўды ка- жу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не замрэ, то астанецца адно, а калі замрэ, то дасьць багаты плён. 25. Хто любіць душу сваю, загубіць яе; і той, што ненаві- дзіць душу сваю на гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае. 26. Хто Мне служыць, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, будзе ў пашане ў Айца Майго. 27. Цяпер душа Мая ўзвару- шана; і што Мне сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзі ны; але-ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў. 28. Ойча, услаў імя Тваё! I зыйшоў з неба голас: і ўсла- віў, і яшчэ ўслаўлю. 29. Народ, які стаяў і чуў гэ- тае, казаў: гэта быў гром. Дру- гія казалі: Ангел прамовіў да Яго. 30. I адказаў Ісус і сказаў: не дзеля Мяне быў гэты го- лас, але дзеля вас. 31. Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь гэтага сьвету вы- гнаны будзе вон. 32. I Я, як буду падняты з зямлі, усіх прываблю да Сябе. 33. Гаварыў жа Ён гэтае, па- казуючы, якою сьмерцяй меў- ся памерці. 34. Народ адказаў Яму: мы чулі з закону, што Хрыстос істнуе вечна; дык як жа Ты ка- жаш, што мусіць быць падня- ты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы? 35. I сказаў ім Ісус: яшчэ па кароткі час з вамі сьвятло; ха- дзіце, пакуль маеце сьвятло, каб не агарнула вас цемра; бо хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды йдзе. 36. Пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, каб сынамі сьвятла сталіся. Сказаўшы гэ- тае, Ісус адыйшоў і ўкрыўся ад іх. 37. I, хоць гэтулькі цудаў зра- біў Ён перад імі, яны ня ўве- равалі ў Яго: 38. каб збылося слова Ісаі прарока, які казаў: Госпадзе! хто паверыць пачутаму ад нас, і каму адкрылася рука Га- сподня? (Ісайі 53, 1). 39. Дзеля таго не маглі ўве- раваць, што, як ізноў сказаў Ісайя: 40. Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у камень, каб ня бачылі вачьіма і не зразумелі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх. 41. Гэта сказаў Ісайя, калі ба- чыў славу Яго і гаварыў аб Ім. 42. Аднак і з начальнікаў мно- гія ўверавалі у Яго, але дзеля фарысэяў не вызнавалі Яго, каб ня вылучылі іх з школы, 43. бо ўлюбілі балей славу людзкую, чым славу Божую. 44. Ісус жа крыкнуў і сказаў: хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, але ў Паслаўшага Мяне 45. I хто бачыць Мяне, ба- чыць Паслаўшага Мяне. 46. Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не астаўся ў цемры. 47. I калі хто пачуе Мае сло- вы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, але спасаць сьвет. 48. Хто адкідае Мяне і ня прыймае слоў Маіх, мае судзь дзю для сябе: слова, што Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень; 49. бо не ад Сябе казаў Я, але Ацец, што паслаў Мяне, Ён даў Мне загад, што казаць і гаварыць. 50. I ведаю, што прыказань- не Яго ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гава- ру, як сказаў Мне Ацец, каб гаварыў.

Разьдзел 13

1. Перад сьвятам жа Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы сваіх, што на сьвеце, даканца ўзьлюбіў іх. 2. I ў час вячэры, калі д'ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сы- монавага Іскарыёта прадаць Яго, 3. Ісус, ведаючы, што Ацец усё аддаў у рукі Яго, і што ён ад Бога выйшаў і да Бога йдзе, 4. устаў ад стала, скінуў з Сябе верхнюю вопратку і, узя- ўшы рушнік, падперазаўся. 5. Пасьля наліў вады ў умы- вальніцу і пачаў абмываць ногі вучням сваім і выціраць рушніком, якім быў аперазаны. 6. I падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпа- дзе! ці-ж Табе абмываць мае ногі? 7. I адказаў Ісус і сказаў яму: што Я роблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля. 8. Пётр кажа Яму: ня ўмыеш ног маіх давеку. Ісус адка- заў яму: калі ня ўмыю цябе, ня маеш часьці са Мною. 9. Сымон Пётр кажа Яму: Го- спадзе, ня толькі ногі мае, але й рукі і галаву. 10. Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе. 11. Бо ведаў, хто прадасьць Яго, дый затым і сказаў: ня ўсе вы чыстыя. 12. Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці ведаеце, што гэта Я зрабіў вам? 13. Вы называеце Мяне Ву- чыцелем і Госпадам і справя- дліва кажаце, бо Я і ёсьць такі. 14. Дык вось, калі Я, Го- спад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмы- ваць ногі адзін аднаму, 15. бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, рабілі і вы. 16. Запраўды, запраўды ка- жу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго па- сылае. 17. Калі гэтае ведаеце, шча- сьлівыя вы, калі гэтае рабіць будзеце. 18. Не аб усіх вас гавару. Я ведаю, каго выбраў. Але ня- хай станецца, што напісана: Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю (Пс.40,10). 19. Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, як ста- нсцца, вы паверылі, што гэта Я. 20. Запраўды, запраўды ка- жу вам: хто прыймае таго, ка- го Я пашлю, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Паслаўшага Мяне. 21. Сказаўшы гэтае, Ісус узварушыўся духам і засьвед- чыў і сказаў: запраўды, за- праўды кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне! 22. Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ведаючы, аб кім гаворыць. 23. Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў. 24. Яму Сымон Пётр кіўнуў, каб папытаўся, хто гэта, аб кім гаворыць. 25. I той, прыпаўшы да гру- дзей Ісуса, кажа: Госпадзе! Хто гэта? 26. I адказвае Ісус: той, каму Я падам абмачыўшы кусок хлеба. I, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іска- рыёту. 27. І за куском увайшоў у яго шатан. I кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй. 28. Але ніхто з прысутных та- го не зразумеў, дзеля чаго гэ- тае сказаў яму. 29. А як у Юды была скар- бонка з грашыма, дык іншыя думалі, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў нешта ўбогім. 30. Той жа, узяўшы кусок, за- раз жа выйшаў; а была ноч. 31. А як выйшаў, кажа Ісус: цяпер уславіўся Сын Чалаве- чы, і Бог уславіўся ў Ім. 32. Калі Бог уславіўся ў Ім, то Бог уславіць І Яго ў Сабе, і ў хуткім часе ўславіць Яго. 33. Дзеці! яшчэ нядоўга Мне быць з вамі: будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Жыдом: куды Я іду, вы ня можаце йсьці, - так гавару цяпер і вам. 34. Даю вам новае прыка- заньне: каб любілі адзін ад- наго; як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго. 35. Па гэтым пазнаюць усе, што вы Маі вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго. 36. Кажа Яму Сымон Пётр: Госпадзе, куды Ты йдзеш? Ісус адказаў яму: куды Я йду, ты ня можаш цяпер за Мною йсьці; пазьней жа пойдзеш за Мною. 37. Пётр сказаў Яму: Госпа- дзе! чаму я не магу ісьці за Та- бою цяпер? Я душу маю па- лажу за Цябе. 38. Ісус адказаў яму: душу тваю за Мяне паложыш? за- праўды, запраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.

Разьдзел 14

1. Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і веруйце ў Мяне. 2. У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак бы- ло, сказаў бы Я вам: іду пры- рыхтаваць вам месца. 3. I, калі пайду і прыгатую вам месца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я. 4. I куды йду, ведаеце, і да- рогу ведаеце. 5. Кажа Яму Хама: Госпа- дзе! ня ведаем, куды йдзеш; дык як можам ведаць дарогу? 6. Ісус сказаў яму: Я і даро- га, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне; 7. калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ведаеце Яго і бачылі Яго. 8. Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас. 9. Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца? 10. Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец у-ва Мне? Сло- вы, што кажу вам Я, ад Сябе не кажу. Ацец, што ў-ва Мне, Ён робіць дзелы. 11. Верце Мне, што Я ў айцу, і Ён у-ва Мне; каліж не, верце Мне па самых учынках. 12. Запраўды, запраўды ка- жу вам: хто веруе ў Мяне, бу- дзе рабіць учынкі, якія Я ро- блю, дый большыя за іх зро- біць: бо Я да Айца Майго іду. 13. I чаго папросіце ў імя Маё, тое зроблю, каб уславіў- ся Ацец у Сыне. 14. Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю. 15. Калі любіце Мяне, споў- ніце Мае запаведзі. 16. I Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Пацяшы- целя, каб быў з вамі давеку, 17. Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас бу- дзе. 18. Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас. 19. Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўба- чыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. 20. У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас. 21. Хто мае запаведзі Мае і выпаўняе іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, лю- біцімець Ацец Мой, і Я палю- блю Яго і зьяўлюся яму Сам. 22. Кажа Яму Юда (не Іска- рыёт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету? 23. I адказаў яму Ісус і ска- заў: хто любіць Мяне, той спаўняе слова Маё; і Ацец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго. 24. Хто ня любіць Мяне, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне. 25. Гэтае сказаў Я вам, па- куль Я з вамі. 26. Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Ацец у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я ка- заў вам. 27. Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьвет дае: няхай не сумлява- ецца сэрца вашае і не баіцца. 28. Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад Вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне, то ўцешыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацец Мой большы за Мяне. 29. I сказаў Я вам цяпер - перш, чым сталася, каб вы па- верылі, як станецца. 30. Ужо нямнога Мне гаварыць з вамі; бо йдзе князь гэтага сьвету і ў-ва Мне ня мае нічога. 31. Але, каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне Ацец, так роблю, - устаньце, пойдзем адгэтуль.

Разьдзел 15

1. Я ёсьць запраўдная віна- градная лаза, а Ацец Мой ві- наградар. 2. Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адся- кае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала. 3. Вы ўжо ачышчаны праз слова, што Я гаварыў вам. 4. Будзьце-ж у-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа да- ваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі пя будзеце ў-ва Мне. 5. Я лаза, а вы галіны; хто прабывае ў-ва Мне і Я ў ім, той прыносіць багата пладоў; бо без Мяне ня можаце рабіць нічога. 6. Хто ня будзе ў-ва Мне, бу- дзе выкінены вон, як галіна, і засохне; а гэткія галіны зьбі- раюць і кідаюць у вагонь, і яны згараць. 7. Калі будзеце ў-ва Мне, і словы Мае ў вас будуць, то, чаго хочаце, прасеце, і станец- ца вам. 8. Гэтым уславіцца Ацец Мой, калі вы прынясецё багаты плод і будзеце Маімі вучнямі. 9. Як палюбіў Мяне Ацец, так Я палюбіў вас; аставайце- ся-ж у любві Маёй. 10. Калі выпаўніце запаве- дзі Мае, будзеце ў любві Маёй, як і Я выпаўніў прыказаньні Айца Майго і астаюся ў Яго любві. 11. Гэтае сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная. 12. Вось запаведзь Мая: лю- беце адзін аднаго, як Я палю- біў вас. 13. Ніхто ня мае любві боль- шае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за другаў сваіх. 14. Вы другі Маі, калі спаў- няеце тое, што Я загадваю вам. 15. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар яго, а Я назваў вас другамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, ска- заў вам. 16. Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш трываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам. 17. Гэтае загадваю вам: лю- беце адзін аднаго. 18. Калі сьвет вас ненаві- дзіць, ведайце, што Мяне ра- ней за вас зьненавідзіў. 19. Калі-б вы былі із сьвету, то сьвет любіў бы сваё, але, як вы не із сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет. 20. Памятайце слова, якое Я сказаў вам: слуга ня боль- шы за гаспадара свайго. Ка- лі Мяне перасьледавалі, бу- дуць перасьледаваць і вас; калі Маё слова захавалі, і вашае слова захаваюць. 21. Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля іменьня Майго, бо ня ведаюць Таго, хто паслаў Мяне. 22. Калі б Я ня прыйшоў і не гаварыў ім, то ня мелі-б грэху: а цяпер ня маюць адгаворкі ў грэху сваім. 23. Хто Мяне ненавідзіць ненавідзіць і Айца Майго. 24. Калі-б Я не зрабіў сярод іх таго, чаго ніхто не рабіў, то ня мелі-б грэху, а цяпер і ба- чылі, і зьненавідзелі і Мяне, і Айца Майго. 25. Але няхай споўніцца сло- ва, напісанае ў законе іх: зьненавідзелі Мяне дарэмна (Псал. 68, 5). 26. Калі-ж прыйдзе Паця- шыцель, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць аба Мне. 27. Ды й вы будзеце сьвед- чыць, бо вы ад пачатку са Мною.

Разьдзел 16

1. Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спакушаны. 2. Выключаць вас із шко- лаў; дый ідзе гадзіна, калі кожны, хто заб'е вас, будзе ду- маць, што гэтым служыць Бо- гу. 3. І гэтак будуць рабіць вам, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне. 4. Але сказаў Я вам гэтае дзеля таго, каб вы, калі прый- дзе той час, прыпомпілі, што Я вам гаварыў аб гэтым; не гаварыў жа вам гэтага спа- чатку, бо быў з вамі. 5, Цяпер жа йду да Паслаў- шага Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды йдзеш? 6. Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае. 7. Але Я праўду кажу вам: ляпей для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Пацяшы- цель ня прыйдзе да вас, калі-ж пайду, пашлю Яго да вас, 9. і Ён, прыйшоўшы, кары- цімець сьвет у грэху, праўдзе і судзе; 9. у грэху, што ня вераць у Мяне; 10. у праўдзе, што Я йду да Айца Майго, і ўжо ня ўбачыце Мяне; 11. у судзе-ж, што князь сьвету гэтага засуджаны. 12. Яшчэ многа маю сказаць вам, але вы цяпер ня здолееце перанесьці. 13. Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то навучыць вас уся- кае праўды, бо не ад Сябе га- варыць будзе, але гаварыці- мець, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці. 14. Той уславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць. 15. Усё, што мае Ацец, ёсьць Маё; дык Я і сказаў, што ад Майго возьме і абвесьціць вам. 16. Хутка ня будзеце ба- чыць Мяне; дый ізноў хутка ўгледзіце Мяне, шо йду да Айца. 17. I гаварылі некаторыя з вучняў Яго паміж сабою: што гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мяне і зноў хутка ўгледзіце Мяне, дый: Я йду да Айца? 18. I гаварылі: што гэта зна- ча, што кажа Ён: хутка? Ня ведаем, што гаворыць. 19. I пазнаў Ісус, што хочуць спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у ад- наго, што Я сказаў: хутка ня будзеце бачыць Мяне і зноў хутка ўгледзіце Мяне? 20. Запраўды, запраўды ка- жу вам: вы заплачаце і загало- сіце, а сьвет уцешыцца; вы сумныя будзеце, але сум ваш у радасьць зьменіцца. 21. Жанчына, калі родзіць, тужыць, што прыйшла яе га- дзіна, але, калі ўродзіць дзіця, дык ужо ня помніць аб горы ад радасьці, бо нарадзіўся ча- лавек на сьвет. 22. Так і вы цяпер тужыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзра- дуецца сэрца вашае, і радась- ці вашай ніхто не адбярэ ў вас. 23. I ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні аб чым. Запраўды, запраўды кажу вам, што, аб чым папросіце Айца ў імя Маё, дасьць вам. 24. Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасіце і да- станеце, каб радасьць ваша была поўная. 25. Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду га- варыць прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам аб Айцу. 26. У той дзень будзеце пра- сіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас, 27. бо Сам Ацец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне і паве- рылі, што Я зыйшоў ад Бога. 28. Я зыйшоў ад Айца і прый- шоў у сьвет і зноў пакідаю сьвет ды йду да Айца. 29. Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпер проста гаво- рыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае. 30. Цяпер бачым, што Ты ве- даеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў. 31. Ісус адказаў ім: цяпер ве- рыце? 32. Вось надыходзіць гадзі- на, дый ужо прыйшла, калі вы рассеецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Ацец са Мною. 33. Гэтае сказаў Я вам, каб мір мелі ў-ва Мне. На сьвеце гора мець будзеце, але спадзя- вайцеся: Я перамог сьвет.

Разьдзел 17

1. Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы свае да неба і мовіў: Ойча! прыйшла гадзіна: услаў Сына Твайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе; 2. бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў бы жыцьцё вечнае. 3. Гэнае-ж жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзі- нага праўдзівага Бога, і Ісуса Хрыста, якога Ты паслаў. 4. Я ўславіў Цябе на зямлі: завяршыў дзела, што Ты даў Мне зрабіць. 5. Дык цяпср услаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога тэй славаю, якую Я меў у Цябе раней істнавапыія сьвету. 6. Я абвясьціў імя Тваё лю- дзям, якіх Ты Мне даў ад сьвету; яны былі Тваі, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё. 7. Цяпер зразумелі яны, што ўсё, што даў Ты Мне, гэта ад Цябе. 8. Бо словы, якія Ты даў Мнё, Я аддаў ім, і яны прынялі і запраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў. 9. За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Тваі. 10. I ўсё Маё Тваё, і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся. 11. Я ўжо не на сьвеце, але яны на сьвеце, Я-ж да Цябе іду. Ойча сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы. 12. Калі Я быў на сьвеце з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я заха- ваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб вы- паўнілася пісаньне (Пс. 108, П). 13. Цяпер жа да Цябе іду і гэтае кажу на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў са- бе поўную. 14. Я аддаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны не із сьвету, як і Я не із сьвету. 15. Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьвету, але каб захаваў іх ад зла. 16. Яны не із сьвету, як і Я не із сьвету. 17. Асьвяці іх праўдаю Твае- ю: слова Тваё праўда. 18. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет. 19. I за іх Я пасьвячаю Сябс, каб і яны былі асьвечаны праў- даю. 20. Не за іх жа толькі малю, але й за тых, што ўверавалі ў Мяне па слову іх. 21. Няхай будуць усе адно: як Ты, Ацец, у-ва Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне. 22. I славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як Мы адно. 23. Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў вадно, і няхай пазнае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. 24. Ойча, каго Ты Мне даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе Я, каб бачыць славу Маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней засна- ваньня сьвету. 25. Ойча справядлівы! сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне. 26. I Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.

Разьдзел 18

1. Сказаўшы гэтае, Ісус вый- шаў з вучнямі Сваімі за ручэй Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго. 2. Ведаў жа гэтае месца і Юда, што прадаў Яго, бо Ісус і ву- чні Яго там часта зьбіраліся. 3. Вось Юда, узяўшы роту ды слуг ад архірэяў і фарысэяў, прыходзіць туды з ліхтарамі, сьветачамі і аружжам. 4. Ісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: каго шукаеце? 5. Яму адказалі: Ісуса Наза- рэя! Ісус кажа ім: гэта Я. Стаяў жа з імі і Юда, што пра- даў Яго. 6. I, калі сказаў ім: гэта Я, яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю. 7. I ізноў спытаўся ў іх: каго шукаеце? Яны сказалі: Ісу- са Назарэя. 8. Ісус адказаў: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калі Мяне шукаеце, дайце ім адый- сьці, 9. каб споўнілася слова, ска- занае Ім: з тых, якіх Ты даў Мне, Я не загубіў нікога. 10. Сымон жа Пётр, маючы меч, выняў яго і ўдэрыў слугу архірэявага і адсек яму пра- вае вуха; слуга-ж той зваўся Малх. 11. Але Ісус сказаў Пятру: палажы меч у ножны. Няў- жо-ж я ня вып'ю чары, што даў Мне Ацец? 12. Тады жаўнеры і тысячнік і слугі жыдоўскія ўзялі Ісуса, зьвязалі Яго 13. і павялі Яго сьпярша да Анны, бо ён быў цесьцем Кай- яфы, які быў на той год архі- рэем. 14. Гэта быў той Кайяфа, які парадзіў Жыдом, што лепш, каб адзін чалавек пагіб за на- род. 15. За Ісусам ішоў Сымон Пётр і другі вучань; вучань гэны быў знаёмы з архірэем, дык ён увайшоў з Ісусам на архірэйскі падворак, 16. А Пётр стаяў за варотамі. I вось той другі вучань, знаё- мы з архірэем, выйшаў і ска- заў прыдзьверніцы і ўвёў Пятра. 17. Тут служанка прыдзьвер- ніца кажа Пятру: ці і ты ня з вучняў гэтага чалавека? Ён сказаў: Не! 18. Рабы-ж і слугі, распаліў- шы агонь, бо было сьцюдзёна, стаялі й грэліся. Пётр так- сама стаяў з імі і грэўся. 19. Архірэй жа спытаўся ў Ісуса аб вучняў Яго і аб ву- чэньне Яго. 20. Ісус адказаў яму: Я ясна гаварыў сьвету; Я заўсёды на- вучаў у царкве і школе, дзе звычайна зьбіраюцца Жыды, і ўкрадкам не гаварыў нічога. 21. Чаму пытаешся ў Мяне? Папытайся ў тых, хто слухаў, што Я гаварыў ім. Вось яны ведаюць, што Я казаў. 22. Як жа Ён сказаў гэтае, адзін із слуг, што блізка стаяў, удэрыў Ісуса па абліччу і ска- заў: так Ты адказваеш архі- рэю? 23. Ісус адказаў яму: калі Я сказаў блага, дакажы, што блага, а калі добра, за што б'еш Мяне? 24. Анна паслаў Яго зьвяза- нага да архірэя Кайяфы. 25. А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Тут кажуць яму: ці і ты не з Яго вучняў? а той адрокся і сказаў: не! 26. Кажа адзін із слуг архі- рэйскіх, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: ці-ж ня ба- чыў я цябе з ім у садзе? 27. Пётр ізноў адрокся; і за- раз жа прапяяў певень. 28. Ад Кайяфы павялі Ісуса да прэторыі. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было есьці пасху. 29. Пілат выйшаў да іх і ска- заў: у чым вінаваціце чалавека гэтага? 30. Яны адказалі і сказалі яму: калі-б Ён ня быў такі злачынца, мы ня выдалі-б Яго табе! 31. Пілат сказаў ім: вазьмеце Яго вы і па вашаму закону судзіце Яго. Жыды сказалі яму: нам нікога ня гожа забі- ваць. 32. Каб споўнілася слова Ісу- са, якое Ён сказаў, абвяшчаю- чы, якою сьмерцяй мае памерці 33. Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю і, паклікаўшы Ісу- са, сказаў Яму: Ты Цар Жы- доўскі? 34. Ісус адказаў яму: ці ад сябе ты гаворыш гэтае, ці дру- гія сказалі табе аба Мне? 35. Пілат адказаў: ці-ж я Жыд? Цябе твой народ і ар- хірэі выдалі мне; што-ж Ты зрабіў? 36. Ісус адказаў: Царства Маё ня з гэтага сьвету; калі-б з гэтага сьвету было царства Маё, то слугі Маі бароліся бы, каб Жыды ня выдалі Мяне. Але царства Маё ня згэтуль. 37. Пілат сказаў Яму: дык Ты Цар? Ісус адказаў: ты кажаш, што Я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе. Кожын, хто ад праў- ды, слухае голасу Майго. 38. Кажа Яму Пілат: Што та- кое праўда? I, сказаўшы гэ- тае, ізноў выйшаў да Жыдоў і сказаў ім: я ніякае віны ў Ім не знаходжу. 39. Ёсьць жа ў вас звычай, каб я некага звальняў вам на Пасху. Хочаце, пушчу вам Цара Жыдоўскага? 40. Тады ізноў закрычэлі ўсе, кажучы: не Яго, але Варавву! А Варавва быў душагуб.

Разьдзел 19

1. Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў Яго. 2. I жаўнеры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі Яму на га- лаву і апранулі Яму чырвоны плашч 3. і гаварылі: радуйся, Цар Жыдоўскі! I білі Яго па аб- ліччу. 4. Пілат ізноў выйшаў і ска- заў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны. 5. Тады выйшаў Ісус у цяр- новым вянку й чырвоным пла- шчу. I сказаў ім Пілат: вось чалавек! 6. Як убачылі Яго архірэі і слугі іх, дык пачалі крычэць, кажучы: распні, распні Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго і ўкрыжуйце вы, бо я не зна- ходжу ў Ім ніякае віны. 7. Жыды адказалі яму: мы маем закон; і па закону наша- му мусіць памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым. 8. Пілат, пачуўшы гэтае сло- ва, яшчэ больш спужаўся. 9. I ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Ісусу: адкуль Ты- але Ісус не адказаў яму нічога. 10. Пілат кажа Яму: Ты мне не адказваеш? Ці ня ведаеш, што магу ўкрыжаваць Цябе і магу звольніць Цябе? 11. Ісус адказаў: ты ня меў бы ніякае ўлады нада Мною, калі-б Табе ня было дадзена з вышыні; дзеля гэтага больш грэху на тым, хто Мяне пра- даў табе. 12. 3 таго мамэнту Пілат ста- раўся звольніць Яго. Жыды-ж крычэлі, кажучы: калі зволь- ніш Яго, ты ня друг Кесару; кожны, хто робіць сябе царом, вораг кесара. 13. Пілат, пачуўшы гэтае сло- ва, вывеў вон Ісуса і сеў на су- довым пасадзе, на месцы, што называлася літостратон* (каменны памост) а па жыдоўску Гаввафа. 14. Была-ж тады пятніца пе- рад Пасхай, і гадзіна шостая. I сказаў Пілат Жыдом: вось Цар ваш! 15. Але яны закрычэлі: вазь- мі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пі- лат кажа ім як я распну Цара вашага? архірэі-ж адказалі: няма ў нас цара, апрача Ке- сара. 1б. Тады ён аддаў Яго на ўкры жаваньне. I ўзялі Ісуса й павялі. 17. I, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чара- поў, што пажыдоўску называ- ецца Галгофа, 18. дзе і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх наабапал Яго, а ў сярэдзіне Ісуса. 19. Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Ісус Назаранін, Цар Жыдоўскі. 20. Гэты надпіс чыталі многія з жыдоў, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было неда- лёка ад места, дый напісана было пажыдоўску, пагрэцку і парымску. 21. Архірэі-ж жыдоўскія ска- залі Пілату: ня пішы: "Цар Жы доўскі", але напішы, што Ён Сам казаў: "Я цар жыдоўскі." 22. Пілат адказаў: што я на- пісаў, тое напісаў. 23. Жаўнеры-ж, як расьпялі Ісуса, узялі вопратку Яго і падзялілі на чатыры часткі - кожнаму жаўнеру частка, дый хітон; хітон жа быў ня шыты, але ўвесь вытканы ад верху; 24. дык сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем жэрабе: чый будзе; каб збылося сказанае ў пісаньні: Падзялілі адзежу Маю між са- бою і аб вопратку Маю жэрабе кідалі (Пс. 21, 19). Так і ўчынілі жаўнеры. 25. Стаялі-ж ля крыжа Ісуса- вага маці Яго і сястра Маткі Яго, Марыя Кляопава, і Ма- рыя Магдаліна. 26. Ісус жа, угледзіўшы Мат- ку і стаяўшага побач вучня, якога любіў, кажа Матцы сва- ёй: Жанчына, вось сын твой! 27. Пасьля кажа вучню: вось Маці твая! I з таго часу ву- чань гэты ўзяў яе да сябе. 28. Пасьля таго Ісус, вёдаю- чы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: піць хачу! 29. Тут стаяла судзіна, поў- ная воцату. Жаўнеры, набраў- шы воцату губкай і ўзьдзеў- шы яе на трысьціну, паднялі да вуснаў Яго. 30. Ісус жа, як узяў воцату, сказаў: Збылося! і, нахіліў- шы галаву, аддаў дух. 31. А як была пятніца, дык жыды, каб не пакінуць целаў на крыжу ў суботу, (бо той дзень суботні быў вялікі), пра- сілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зьняць. 32. I вось прыйшлі жаўнеры і ў першага перабілі галені, і ў другога ўкрыжаванага з Ім. 33. Прыйшоўшы-ж да Ісуса, як убачылі, што Ён ужо ўмёр, дык не перабівалі ў Яго гале- няў; 34. толькі адзін з жаўнераў прабіў Яму бок рагатынаю, і ўраз жа пацякла кроў і вада. 35. Той, хто бачыў, пасьвед- чыў, і сьвядоцтва яго праў- дзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі. 36. Бо ўсё гэтае сталася, каб збылося Пісаньне: Косьць Яго няхай не пераломіцца (Выхад. 12, 46). 37. Дый ізноў жа ў другім месцы гаворыць Пісаньне: Уг- ледзяць, каго прабілі (Захар. 12, 10). 38. Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў цела Ісуса. 39. Прыйшоў такжа й Ніка- дэм (ён прыходзіў раней да Ісуса ўначы) і прынёс меша- ніну з сьмірны і алёэ літраў каля ста. 40. I ўзялі яны цела Ісуса і абярнулі Яго ў палатно з пах- нідламі, як звычайна хароняць жыды. 41. На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў са- дзе новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны. 42. вось тутака дзеля пятні- цы жыдоўскай (бо магіла была блізка) і палажылі цела Ісуса.

Разьдзел 20

1. У першы-ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць раніцай да магілы і бачыць, што камень ад магілы адва- лены. 2. Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога ву- чня, якога любіў Ісус, і ка- жа ім: узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе палажылі Яго. 3. I выйшаў Пётр і другі ву- чань і пайшлі к магіле. 4. Беглі-ж абодва разам, і дру- гі вучань баржджэй абагнаў Пятра і прыйшоў да магілы першы 5. і, нахіліўшыся, бачыць ля- жучы палатніну, але не ўвай- шоў. 6. I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць ляжучы адну палат- ніну 7. і хустку, што была на га- лаве Яго, ды ня разам з палат- нінай, але асобна скручаную на другім месцы. 8. Тады ўвайшоў і другі ву- чань, што раней прыйшоў да магілы, і ўбачыў і паверыў. 9. Бо яны яшчэ ня ведалі на- пісанага, што Ён мусіць ува- скрэснуць. 10. Дык вучні ізноў пайшлі да сябе. 11. А Марыя стаяла ля ма- гілы і плакала; і плачучы на- гнулася да магілы. 12. I бачыць двух Ангелаў у белым адзеньні, седзячы адзін угаловах, другі ўнагах, дзе ля- жала цела Ісуса. 13. I яны кажуць ёй: жанчы- на! чаго плачаш? Яна адка- звае: забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго. 14. Сказаўшы гэтае, агляну- лася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус. 15. I кажа ёй Ісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шука- еш? Яна, думаючы, што гэ- та садоўнік, кажа яму: Госпа- дзе! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго. 16. Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, аглянуўшыся, кажа Яму: Раввуні! г. зн. Вучыцель! 17. Ісус кажа ёй: не дакра- найся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага. 18. Марыя Магдаліна ідзе й абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ей. 19. I ўвечары таго-ж першага дня тыдня, калі дзьверы дому, дзе зьбіраліся вучні Яго, былі замкнёны ад страху перад Жыдамі, прыйшоў Ісус і ста- нуў пасярэдзіне і сказаў ім: мір вам! 20. I, сказаўшы гэтае, пака- заў ім рукі й бок свой. I ўзра- даваліся вучні, убачыўшы Го- спада. 21. Ісус жа сказаў Ім ізноў: мір пам! Як паслаў Мяне Ацец, так і Я пасылаю вас. 22. Сказаўшы гэтае, дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога. 23. Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым астануц- ца. 24. А Хама, адзін з дванацца- цех, званы Блізьнюк, ня быў тут з імі, калі прыходзіў Ісус. 25. Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на ру- ках Яго ранаў ад цьвякоў і не уткну пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не паверу. 26. I цераз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Яго і Хама з імі. Прыходзе Ісус пры зам- кнёных дзьвярох, стануў па- сярэдзіне і сказаў: мір вам! 27. Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і пагля- дзі рукі Мае; дай руку тваю і ўлажы ў бок мой; і ня будзь няверуючым, але веруючым. 28. Хама адказаў Яму і ска- заў: Госпадзе мой і Божа мой! 29. Ісус кажа яму: ты, Хама, паверыў, бо бачыў Мяне; шчасьлівыя ня бачыўшыя і па- верыўшыя. 30. I многа зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі другіх цудаў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе; 31. А гэтае-ж напісапа, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хры- стос, Сын Божы, і, веруючы, мелі жыцьцё ў імя Яго.

Разьдзел 21

1. Пасьля гэтага ізноў зьявіў- ся Ісус вучням Сваім ля мора Тывэрыядзкага. Зьявіўся вось як: 2. былі разам Сымон Пётр і Хама, званы Блізьнюк, і На- танаіл з Каны Галілейскай, і сыны Завядзеявы, і двое дру- гіх з вучняў Яго. 3. Сымон Пётр кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзем і мы з табою. Пайшлі і зараз увайшлі ў човен і не зла- вілі ў тую ноч нічога. 4. калі-ж ужо настала рані- ца, Ісус стаяў на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус. 5. Ісус кажа ім: дзеці! Ці ёсьць у вас якая-небудзь ядоміна? Яны адказалі Яму: няма. 6. Ён жа сказаў ім: закіньце сеці па правы бок чаўна і зло- віце. Яны закінулі, ды ўжо не маглі выцягнуць сеці ад масы рыбы. 7. Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: гэта Госпад. Сымон жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазаўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора; 8. А другія вучні прыплылі ў чоўне (бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот), цягнучы сець з рыбаю. 9. Калі-ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і па ім рыбу ды хлеб. 10. Ісус кажа ім: прынясеце рыбы, якую вы цяпер злавілі. 11. Сымон Пётр пайшоў і вы- цягнуў на зямлю сець, поў- ную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве сець не прарвалася. 12. Ісус кажа ім: ідзіце абе- дайце. 3 вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: хто Ты? бо ўсе ведалі, што гэта Госпад. 13. Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім; таксама й рыбу. 14. Гэта ўжо трэці раз зья- ніўся Ісус вучням Сваім пась- ля ўваскрасеньня Свайго. 15. Калі-ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымон Іонін, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ве- даеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае. 16. Яшчэ кажа яму другі раз: Сымон Іонін! ці любіш ты Мя- не? Пётр кажа Яму: так, Го- спадзе, Ты ведаеш, што я лю- блю Цябе. Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае. 17. I кажа яму трэці раз: Сы- мон Іонін! Ці любіш ты Мя- не? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў Яго: ці любіш ты Мяне? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсе ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе! Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае! 18. Запраўды, запраўды ка- жу табе: калі ты быў малады, дык падпяразваўся сам і ха- дзіў, куды хацеў; а як саста- рэеш, то выцягнеш рукі твае, і другі цябе падперажэ і павя- дзе, куды ня схочаш. 19. Гэтае-ж сказаў, паказую- чы, якою сьмерцяю Пётр усла- віць Бога. I, сказаўшы гэтае, кажа яму: ідзі за Мною. 20. Пётр жа, аглянуўшыся, бачыць за ім вучня, якога лю- біў Ісус, ды што на вячэры прыпаўшы да грудзей Яго сказаў: Госпадзе! хто пра- дасьць Цябе? 21. Убачыўшы яго, Пётр ка- жа Ісусу: Госпадзе! А ён што? 22. Ісус кажа яму: калі Я ха- чу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што табе да гэтага? Ты йдзі за Мною! 23. I праняслося тое слова між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а: калі Я хачу, каб ён ператрываў, па- куль прыду, што табе да гэ- тага? 24. Гэты вучань і сьведчыць аб гэтым і напісаў гэтае. 1 мы ведаем, што праўдзівае сьвядоцтва яго. 25. Ёсьць і многа другога, што ўчыніў Ісус, алe, каб напісаць гэтае асобна, дык, думаю, і самому сьвету не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: