Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ у перакладзе Ул.Чарняўскага (2003)

ТРЭЦІ ЛІСТ АПОСТАЛА ЯНА

1 Старэйшы - дарагому Гаю, якога я люблю ў праўдзе.

2 Улюбёны, малюся, каб ты быў спраўны і здаровы так, як спраўная душа твая.

3 Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.

4 Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.

5 Ты, даражэнькі, па веры робіш, калі рупішся дзеля братоў і дзеля падарожных,

6 якія далі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх як трэба перад Богам.

7 Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя [Яго], не прымаючы нічога ад паганаў.

8 Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.

9 Я напісаў крыху для царквы, але той, які хоча мець першынства сярод іх, Дыятрэф, не прымае нас.

10 Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён зрабіў, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.

11 Улюбёны, не наслядуй ліхому, але добраму. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.

12 Пра Дэмэтра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.

13 Шмат я меў табе напісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і пяром;

14 спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым з вуснаў у вусны.

15 Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна. Амін.

Змест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: