Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ДЗЕНЬ РЭФАРМАЦЫІ

95 ТЭЗІСАЎ, ЯКІЯ ЗЬМЯНІЛІ СЬВЕТ

95 тэзісаў з'явіліся перад людзьмі 31 кастрычніка 1517 г., бо на наступны дзень, 1 лістапада, у Дзень усіх сьвятых у Вітэнбергу мусіла адбыцца вялікая выстава рэліквій з продажам індульгенцый. Каб спыніць гэты гандаль прафесар і святар Марцін Лютэр апрылюдніў 95 тэзісаў на лацінскай мове, прыбіўшы іх да брамы замкавага касцёла ў Вітэнбергу. Пазьней, перакладзеныя студэнтамі з лаціны на нямецкую мову, памножаныя на друкарскім варштаце і пашыраныя сярод натоўпу, тэзісы разыйшліся па ўсёй Саксоніі і іншых нямецкіх княствах. <далей>


РЭФАРМАЦЫЯ — АДНАЎЛЕНЬНЕ ПЕРШАПАЧАТКОВАГА ВОБРАЗУ

Эпоха Рэфармацыі, XVI стагодзьдзе, зьяўляецца адным з ключавых пэрыядаў сусьветнай гісторыі. Калі мы паглядзім на вытокі сёньняшняй заходняй цывілізацыі, мы ўбачым, што менавіта Рэфармацыя заклала асновы ўсяго, без чаго зараз немагчыма ўявіць жыцьцё чалавецтва. <далей>





500 ГОД БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ

НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ

Напярэдадні адзначэньня 500-годзьдзя беларускай Бібліі ў Менску пабачыў сьвет новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесьцяў на беларускую мову. <далей>


БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ ДЛЯ МАБІЛЬНЫХ ПРЫЛАДАЎ <далей>

МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ І БІБЛІЯ»

З 20 верасня па 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіла міжнародная выстава "Беларусь і Біблія", прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва – Бібліі. <далей>


Аўдыягід па выставе “Беларусь і Біблія” <далей>



ФРАНЦЫСК СКАРЫНА І ЯГО ЧАС

6 жніўня 1517 г. у Празе Францішак Скарына з Полацку пачаў друкаваць беларускі пераклад Сьвятога Пісаньня. Беларуская Біблія, выдадзеная Скарынам, заклала аснаваньні імклівага распаўсюджваньня эвангельскай веры ў Беларусі ў XVI стагодзьдзі. <далей>

ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

Калі паглядзець на гісторыю Беларусі, між іншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, які многія называюць Залатым Векам нашае краіны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. <далей>




ПРАДВЕСЬНІКІ

СЬЛЕДАМ ЗА ЯНАМ ГУСАМ

Эвангельскі рух у сучасным разуменьні гэтага слова пачынаецца ў Беларусі на пачатку XV стагодзьдзя, а больш дакладна, у красавіку 1413 году, калі Геранім Пражскі, сябра і паплечнік чэскага рэфарматара Яна Гуса, прапаведаваў пры двары вялікага князя Вітаўта, а таксама ў Віцебску, Вільні і Полацку. <далей>

БЕЛАРУСКІ ПЕРШАДРУКАР

У той самы год, калі ў Вітэнбэргу Марцін Лютэр абвесьціў 95 тэзісаў супраць індульгенцыяў, у Празе доктар лекарскіх навук Францішак Скарына з Полацку пачаў друкаваць кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. <далей>




РЭФАРМАЦЫЯ - ЗАЛАТЫ ВЕК

РЭФАРМАЦЫЯ І ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

ХVІ стагодзьдзе ўвайшло ў гісторыю як Залаты Век нашай краіны. Гэта быў час, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала незвычайны ўздым у культурным, эканамічным і палітычным жыцьці. <далей>

АПОСТАЛ РЭФАРМАЦЫІ

Першым у шэрагу беларускіх дзеячоў XVI стагодзьдзя, безумоўна, стаіць Мікалай Радзівіл Чорны – канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, заснавальнік нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, чалавек, якога называлі некаранаваным каралём Беларусі, апосталам Рэфармацыі. <далей>




ЗАНЯПАД

ГОРАД, ДЗЕ ЗАХАВАЛАСЯ ТРАДЫЦЫЯ

Слуцкія пратэстанты ня толькі захавалі сваю веру на працягу 4 стагодзьдзяў, ня толькі спрычыніліся да росквіту Случчыны ў ХVІІ стагодзьдзі, але й стаялі ля вытокаў адраджэньня пратэстантызму ў Беларусі ў ХХ ст. <далей>

"УЦЁКІ МАЗГОЎ"

У час, калі ва Ўсходняй Еўропе пачаўся працэс фармаваньня сучасных этнічных культураў, Летува й Беларусь амаль страцілі нацыянальна сьвядомаю шляхту й месьцічаў – патэнцыйную эліту гэтага працэсу, таму што яна пачала атаясамляць сябе з Польшай. Адной з гістарычных прычынаў гэтага працэсу былі “уцёкі мазгоў” з краіны ў другой палове XVII стагодзьдзя. <далей>




АДРАДЖЭНЬНЕ

ПАСТАР, ЯКІ ПРАЦЯГНУЎ СПРАВУ СКАРЫНЫ

У марозную навагоднюю ноч, калі ад сьцюжы вада ў палонцы адразу ж зацягваецца тонкім ільдом, прэсьвітэр баптысцкай царквы ў Беластоку Раман Хамяк даў воднае хрышчэньне маладому настаўніку. Ня кожны адважыцца хрысьціцца ў 40-градусны мароз, але малады чалавек ня меў страху. Ён ведаў, у Каго паверыў. І неўзабаве яго вера была выпрабаваная на трываласьць. <далей>

АД ГОМАНА ДА ГРАМАДЫ

Правал вунійных плянаў Луцкевічаў схіліў частку беларускіх дзеячаў да далейшых пошукаў "трэцяга шляху". Гэтыя дзеячы зьвярнуліся да пратэстантызму, які на зломе ХІХ і ХХ стст. стаў адраджацца ў Беларусі ў выніку дзейнасьці г. зв. свабодных пратэстанцкіх цэркваў. <далей>




ВЫПРАБАВАНЬНІ

ЭВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЬЦІЯНЕ БАПТЫСТЫ Ў БССР

Рэпрэсіі 1930-х гг. у СССР прыпынілі працэс аб'яднаньня баптыстаў і эвангельскіх хрысьціян, бо былі ліквідаваныя абодва Саюзы, а іх кіраўніцтва было або растралянае, або зьняволенае. Другая сусьветная вайна прымусіла камуністычнае кіраўніцтва зьмяніць тактыку антырэлігійнай барацьбы. <далей>

"КАЛІ НЕ СПАЛОХАЕЦЕСЯ…"

У канцы 1940-х - пачатку 50-х гадоў адной з задач савецкай улады стала поўнае вынішчэньне пяцідзесятніцкага руху. Амаль усе прэсьвітэры і служыцелі былі асуджаны, цэрквы зачыняліся, а вернікі сталі ахвярамі ганеньняў і "перавыхаваньня". <далей>




НОВЫ ЧАС

ПАД ШТАНДАРАМ ЭВАНГЕЛЬЛЯ

На канфэсійнай мапе Беларусі пратэстанты займаюць значнае месца як паводле сваёй колькасьці (другое месца пасьля праваслаўных па ліку зарэгістраваных цэркваў, так і паводле ўнёску ў культурнае разьвіцьцё нацыі <далей>

ФЕНОМЕН ПАЛЕСКАГА ПРАТЭСТАНТЫЗМУ

Палескі пратэстантызм уяўляе рэлігійную плынь, якая апялюе да веры як да найвышэйшай сваёй каштоўнасці i таму прынцыпова адхіляе ўсе варыянты палітычных ідэалогіяў, у тым ліку клерыкалізм традыцыйных канфесіяў i нацыяналізм любых тыпаў. <далей>





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: